Глыбаў (археалагічныя помнікі)
Глы́баў — археалагічныя помнікі: гарадзішча мілаградскай культуры і 2 курганныя могільнікі дрыгавічоў каля аграгарадка Глыбаў (Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Беларусь).
На гарадзішчы выяўлены рэшткі 2-х жытлаў і 2 гаспадарчых ям, каменныя прылады працы, рэшткі ляпной керамікі.
На курганных могільніках пахавальны абрад — трупапалажэнне ў ямах пад насыпам. Знойдзены рэшткі ганчарнага посуду, бронзавыя ўпрыгожанні.
Літаратура
правіць- Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 229. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.