Глыбоцкі сельсавет
Глыбо́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Глыбоцкае.
Глыбоцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Гомельскі раён |
Уключае | 2 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Глыбоцкае |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Дата скасавання | 19 чэрвеня 2008 |
Насельніцтва |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Насовіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Добрушскага раёна, з 18 студзеня 1965 года ў складзе Гомельскага раёна[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета былі 2 населеныя пункты[2]. 19 чэрвеня 2008 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Маркавіцкага сельсавета[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 2 населеныя пункты: вёска Глыбоцкае і пасёлак Зімні.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 79. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 19 июня 2008 г. № 147 Об упразднении Глыбоцкого, Телешевского сельсоветов и изменении границ Марковичского, Тереничского сельсоветов Гомельского района
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.