Голас беларуса (1925)

«Голас беларуса» — штотыднёвая сялянска-работніцкая газета, орган беларускай нацыянальнай меншасці ў Латвіі, арганізаванай у 1921 г. у таварыства «Бацькаўшчына». Выдавалася ў 19251930 гг. у Рызе на беларускай мове. Рэдактар-выдавец К. Езавітаў. Ставіла мэту абуджаць нацыянальную свядомасць беларусаў у Латвіі, гуртаваць іх на сацыяльна-эканамічным і нацыянальным грунце, абараняць інтарэсы беларускага сялянства, работнікаў і інтэлігенцыі, развіваць культурную і нацыянальную самабытнасць. Пісала пра дзейнасць суполак, таварыстваў, інфармавала пра стан асветы, школьнай справы, жыццё беларусаў у Літве, Чэхаславакіі, Сібіры, Савецкай Беларусі. На старонках газеты змешчаны матэрыялы пра стварэнне Беларускага нацыянальнага камітэта ў Латвіі, арышты беларускіх грамадскіх дзеячаў і дэпутатаў сейма ў Польшчы, справаздача Езавітава пра Акадэмічную канферэнцыю па рэформе беларускага правапісу і азбукі (Менск, 1926), інфармацыя пра кніжныя навінкі ў Мінску, вершы В. Вальтара, П.Сокала і інш., пераклады на беларускую мову твораў Я. Райніса. Перадрукоўвала матэрыялы з газеты «Савецкая Беларусь», «Беларуская вёска» і інш.

«Голас беларуса»
Тып газета
Выдавец Канстанцін Барысавіч Езавітаў
Краіна
Рэдактар Канстанцін Барысавіч Езавітаў
Заснавана 1925
Спыненне публікацый 1930
Палітычная прыналежнасць Бацькаўшчына
Мова беларуская
Галоўны офіс

Зноскі

ЛітаратураПравіць