Адкрыць галоўнае меню

«Голас вёскі» — газета, якая выдавалася з 1 кастрычніка 1941 да 16 чэрвеня 1944 гг. у Мінску на беларускай мове пад кантролем нямецкіх акупацыйных улад у перыяд Другой сусветнай вайны. Галоўныя рэдактар: М.Караленка, Я.Кіпель, А.Сянькевіч. Распаўсюджвалася пераважна ў сельскіх раёнах Генеральнай акругі Беларусь. Тэндэнцыйна асвятляла падзеі на франтах 2-й сусветнай вайны, друкавала распараджэнні акупацыйных улад, прамовы А.Гітлера, А. Розенберга, В. Кубэ, Крытыкавала калгасную сістэму, усхваляла нацысцкі «новы аграрны парадак», аналізавала гаспадарчыя магчымасці беларускіх зямель, сялянскае жыццё ў замежных краінах. Парады земляробам і сельскім жыхарам друкаваліся ў рубрыках «У дапамогу сельскаму гаспадару», «Куток вясковай жанчыны», «Парады гаспадыні», «Ветэрынарныя парады» і інш. Шмат увагі аддавала гісторыі і культуры Беларусі (праца «Беларусь учора і сення» і артыкул «Каляды на Беларусі» Я.Найдзюка, артыкул «Магілёў і яго барацьба за свае правы» З.Байдацкага, «Як верылі нашы продкі» М.Шчаглова, «Народнае выяўленчае мастацтва» У. Глыбіннага), пісала пра сталінскія рэпрэсіі ў 1930-я гады (урыўкі з кнігі «Валадары ГПУ» К.Альбрэхта, артыкул «Апошні разгром беларускай інтэлігенцыі» У.Клішэвіча і інш.). У газеце апублікаваны раман «Наўсуперак лесу» М.Дуброўскага (Р.Мурашкі). Выйшла 130 нумароў.

«Голас вёскі»
Тып газета

Мова беларуская
Рэдакцыя «Беларускай газеты» і «Голасу вёскі».
Сядзяць (злева направа): Уладзіслаў Казлоўскі, Наталля Арсеннева, Аляксей Сянкевіч.
Стаяць (злева направа): Уладзімір Кушаль, Антон Адамовіч, Караленка. Мінск, снежань 1942 г.

ЛітаратураПравіць

  • Жумар, С. «Голас вёскі» / Сяргей Жумар // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — С. 56. — ISBN 985-11-0041-2.