Рыгор Данілавіч Мурашка

пісьменнік і крытык
(Пасля перасылкі з Р. Мурашка)

Рыгор Данілавіч Мурашка (3 (16) лютага 1902, в. Бязверхавічы, цяпер Слуцкі раён, Мінская вобласць — красавік 1944) — беларускі пісьменнік.

Рыгор Данілавіч Мурашка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 3 (16) лютага 1902
Месца нараджэння
Дата смерці красавік 1944 (42 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, крытык
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Горацкая філія «Аршанскага Маладняка», 1926 год. Стаяць: (злева направа) Алесь Вечар, Рыгор Мурашка, Чыжонак, Уладзіслаў Прыбыткоўскі, Калядка. Сядзяць: Мятла, Сяргейчык, Міхась Ганчарык (кіраўнік філіі), Васіль Каваль, Юрка Гаўрук, Алесь Дземідовіч.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў народнай школе. Скончыў 2-класную валасную школу (1916), у 1917—1918 вучыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. Удзельнічаў у барацьбе з польскімі акупантамі на Случчыне (1919—1920). З 1920 г. член РКП(б). У 1920—1921 і 1924—1926 г. служыў у Чырвонай Арміі. У 1921—1924 — на савецкай і партыйнай рабоце. Член «Маладняка». Адказны сакратар часопіса «Бальшавік Беларусі» (1926—1929), загадчык аддзела мастацкай літаратуры Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1930—1933). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1934). Падчас рэпрэсій 1930-х не пацярпеў, але быў сведкам раскулачвання сваякоў-аднасяльчанаў[1].

Падчас Другой сусветнай вайны застаўся ў Мінску. У «Беларускай газеце» быў апублікаваны ягоны нарыс пра здачу Мінска Чырвонай Арміяй, уцёкі партыйнага кіраўніцтва, у гэтай жа газеце Р. Мурашка пачаў публікаваць і новую аповесць, але не скончыў яе[1]. З 1943 г. у мінскім падполлі, затым — у партызанскім атрадзе на Лагойшчыне. Загінуў у красавіку 1944 г. у час прарыву блакады.

Творчасць правіць

Дэбютаваў празаічны творам у 1924 г. (допіс селькора ў газеце «Савецкая Беларусь»). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Стрэл начны ў лесе» (1926), «Прыгранічны манастыр» (1930), «Званкі» (1931), «Рузікі» (1932), «Мюдаўская ноч» (1934), аповесці «У іхнім доме» (1929), раманаў «Сын» (1929), «Салаўі святога Палікара» (1940, часопіс «Полымя»[1]; 1967). У суаўтарстве з Н. Гарнічам напісаў кнігу «Бацька Бажэнка: Запіскі Тарашчанца» (1935).

Вядомаць да Р. Мурашкі прыйшла пасля рамана «Сын» (1929), дзе пісьменнік апісвае падзеі напярэдадні рэвалюцыі 1905 года. Галоўны герой — вясковы хлопец, які трапіў у горад, ператвараецца ў пралетара-рэвалюцыянера, вядома, у цэнтры ўвагі выключная роля бальшавікоў. Раман з сакавітай народнай мовай і цікавымі гістарычнымі эпізодамі стаў адным з папулярных і заняў адно з значных месцаў у беларускай савецкай літаратуры. Творы Р. Мурашкі пачалі часта з’яўляцца ў перыядычным друку.[1]

У аповесці Б. Мікуліча «Цяжкая гадзіна» Р. Мурашка выведзены ў вобразе пісьменніка Рыгора Цярэшкі.[1]

Зноскі

  1. а б в г д Крушына Р. Праўдзіва і бяз…

Літаратура правіць

Спасылкі правіць