Гомельскі завод станкоў і вузлоў
ААТ «Гомельскі завод станкоў і вузлоў» — беларускае станкабудаўнічае прадпрыемства, размешчанае ў Гомелі.
Гомельскі завод станкоў і вузлоў | |
---|---|
Тып | прадпрыемства |
Заснаванне | 1961 |
Краіна | |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Сайт | gzsu.by/ru/ |
Гісторыя
правіцьЗаснаваны ў 1961 годзе ў карпусах шклатарнага завода[2]. У 1961—1975 гадах называўся Гомельскі завод нармалізаваных вузлоў[3][2].
Да 1965 года падпарадкоўваўся Савету народнай гаспадаркі БССР, затым перададзены Галоўстанкампраму Міністэрства станкабудаўнічай і інструментальнай прамысловасці БССР. 20 лістапада 1975 года перададзены ў склад Маскоўскага станкабудаўнічага вытворчага аб’яднання «Чырвоны пралетар»[4].
Першапачаткова завод выпускаў нармалі, электрамеханічныя сілавыя сталы і рэдуктары да іх, а таксама прыстасаванні да заточных станкоў. У 1972—1978 гадах прадпрыемства пашырана і рэканструявана, што дазволіла асвоіць вытворчасць дэталяў такарных і радыяльна-свідравальных станкоў, а таксама нарыхтовак для тавараў народнага спажывання[2]. У 1970-я—1980-я гады асвоена вытворчасць станкоў 2Е52, 2К52, 2К52-1, 2К522, ГС544, ГС545. У 1992 годзе пачаўся выпуск універсальных такарных станкоў ГС526[5]. У 1993 годзе завод асвоіў вытворчасць мэблі[2].
Станам на 1997 год завод выпускаў радыяльна-свідравальныя і такарныя станкі, свідравальна-фрэзеровачныя прыстасаванні, мэблю і тавары народнага спажывання[2].
У маі 2023 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўвёў санкцыі супраць завода[6].
Прадукцыя
правіцьЗавод выпускае такарна-вінтарэзныя, радыяльна-свідравальныя, свідравальна-фрэзерныя, настольна-свідравальныя, вертыкальна-свідравальныя станкі, вузлы для такарных станкоў, аўтаматычныя галоўкі[7]. Вырабляецца таксама мэблевая фурнітура[8].
Крыніцы
правіць- ↑ http://minprom.gov.by/otkrytoe-akcionernoe-obshhestvo-gomelskij-zavod-stanochnyh-uzlov-oao-gzsu/
- ↑ а б в г д Го́мельскі заво́д стано́чных вузло́ў. 345 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- ↑ Гомельский завод станочных узлов Московского станкостроительного производственного объединения "Красный пролетарий" Архівавана 13 чэрвеня 2020. на сайте «Архивы Беларуси» (Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь)
- ↑ Гомельский завод станочных узлов Московского станкостроительного производственного объединения "Красный пролетарий" Архіўная копія на Wayback Machine на сайте «Архивы Беларуси» (Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь)
- ↑ О заводе . Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2015. Праверана 13 чэрвеня 2020.
- ↑ Зеленский ввел в действие новые санкции, российскую долю "Запорожстали" конфискуют (руск.). Украинская правда (12 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2024. Праверана 30 сакавіка 2024.
- ↑ Открытое акционерное общество «Гомельский завод станочных узлов» (ОАО «ГЗСУ») Архівавана 13 чэрвеня 2020. на сайте Министерства промышленности Республики Беларусь
- ↑ ТНП (мебельная фурнитура) . Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2020. Праверана 13 чэрвеня 2020.
Спасылкі
правіць