Гомельскі электратэхнічны завод

СП ААТ «Гомельскі электратэхнічны завод» (СП ААТ ГЭТЗ) — прадпрыемства размешчанае ў Гомель (Беларусь). Спецыялізуецца на вытворчасці гарнітуры чыгуначных стрэлак.

Гомельскі электратэхнічны завод
Заснаванне 1917 год
Сайт gomeletz.com

Гісторыя правіць

Прадпрыемства было арганізавана ў 1917 годзе як кузня чыгуначных пуцявых майстэрняў Гомельскай дыстанцыі пуці[1]. Кузня выпускала абсталяванне для рамонту пуцей і стрелкавых пераводаў[2]. У 1931 годзе створаныя на базе кузні майстэрні пачалі вырабляць абсталяванне для прылад механічнай цэнтралізацыі стрэлак і сігналаў[2]. У 1938 годзе майстэрні асвоілі вытворчасць гарнітур для стрэлак электрычнай цэнтралізацыі чыгунак СССР і былі ператвораны ў электратэхнічны завод[1][2]. Завод уваходзіў ва Ўсесаюзны трэст транспартных электрасігнальных заводаў "Транссігналсувязьзаводы" Народнага камісарыята шляхоў зносін СССР. Колькасць супрацоўнікаў складала 320 чалавек[2]. У 1941 годзе завод эвакуіраваны, у 1944 годзе аднавіў вытворчасць у Гомелі[1]. У 1965 годзе завод пачаў выпускаць сілавыя і рэлейныя шафы для метрапалітэна[2]. У 1975-1984 гадах была праведзена рэканструкцыя прадпрыемства[1][2]. У 1991 годзе завод перададзены ў падпарадкаванне Міністэрству транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь[2]. У 1993 годзе завод ператвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства, у 2001 годзе — у сумеснае прадпрыемства ў форме адкрытага акцыянернага таварыства[2].

Сучасны стан правіць

Завод вырабляе стрелочную гарнітуру для стрэлак метрапалітэна, стрэлак звычайных, крыжаваных, скідаючых, сіметрычных і хуткасных з вонкавым замыкальнікам, дэталі іх ізаляцыі, стрэлкавы электрапрывад, злучальнікі і перамычкі, чыгуначныя ліхтары, паліцы і шафы металічныя, шрубавыя лесвіцы[3].

Зноскі правіць

  1. а б в г Го́мельскі электратэхні́чны заво́д. 349 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  2. а б в г д е ё ж История предприятия. Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2020. Праверана 13 чэрвеня 2020.
  3. Продукция и услуги. Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2020. Праверана 13 чэрвеня 2020.