Ліверпул

горад у Англіі, Вялікабрытанія
(Пасля перасылкі з Горад Ліверпул)

Ліверпул[1] (англ.: Liverpool) — горад у Вялікабрытаніі, у канурбацыі Мерсісайд, порт на паўночна заходнім узбярэжжы Англіі. Насельніцтва 441 477 чалавек (2002). У горадзе базуюцца дзве вядомыя футбольныя каманды, выступоўцы ў англійскай Прэм’ер-лізе — «Ліверпул» і «Эвертан». У Ліверпулі адбыўся спуск двух знакамітых лайнераў — «Тытаніка» і «Брытаніка».

Горад
Ліверпул
Liverpool
Герб
Герб
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1207
Першая згадка
Горад з
Плошча
111,84 км²
Вышыня цэнтра
70 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
441,4 чалавек (2002)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+44-(0)151
Паштовыя індэксы
L
Афіцыйны сайт
Ліверпул на карце Вялікабрытаніі ±
Ліверпул (Вялікабрытанія)
Ліверпул
Ліверпул (Англія)
Ліверпул

Геаграфія правіць

Горад размешчаны да поўначы ад вусця ракі Мерсі.

Гісторыя правіць

На месцы цяперашняга горада ў 1190 г. існавала паселішча пад назвай Ліверпул (Liuerpul), што азначала «каламутны вадаём». Некаторыя даследчыкі ў якасці варыянту этымалогіі прыводзяць слова 'elverpool' — вадаём з вуграмі.

У сярэдзіне XVI стагоддзя насельніцтва Ліверпуля складала прыблізна 500 чалавек. У 1571 г. жыхары мястэчка паслалі каралеве Лізавеце слёзную петыцыю аб дачы ім субсідый. У 1644 г. у час грамадзянскай вайны Ліверпуль быў у васямнаццацідзённай аблозе.

У XVIII стагоддзі дзякуючы развіццю амерыканскіх калоній Вялікабрытаніі значэнне Ліверпуля як порта на заходнім узбярэжжы стала расці. У 1715 г. тут быў збудаваны першы ў Англіі партовы док. На пачатак XIX стагоддзя праз Ліверпул праходзіла каля 40 % сусветнага гандлёвага трафіку. Статут горада Ліверпуль атрымаў у 1880 г. У наступным ён працягваў дынамічна развівацца.

 
Карта 1880 г.

4 лютага 1893 у горадзе быў адкрыты надземны метрапалітэн (працаваў да 1956).

У 1960-х Ліверпул становіцца адным з найпапулярнейшых цэнтраў моладзевай культуры. Самым знакамітым культурным феноменам, якія нарадзіліся тут, стаў гурт Beatles.

Славутасці правіць

Музеі правіць

Гарады пабрацімы правіць

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Паводле БЭ ў 18 тамах. Т.9, Мн., 1999

Спасылкі правіць