Гордан Шыльдэнфельд
Гордан Шыльдэнфельд (харв.: Gordon Schildenfeld; нар. 18 сакавіка 1985, Шыбенік, СФРЮ) — харвацкі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Харватыі (2009—2016).
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
18 сакавіка 1985[1][2][…] (39 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Харватыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 191 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 82 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клубная кар’ера
правіцьГордан з’яўляецца выхаванцам футбольнага клуба «Шыбенік». Ва ўзросце 16 гадоў дэбютаваў у асноўным складзе каманды супраць «Каменя» з Інграда. Правёў сезон 2005/06 у другой харвацкай лізе, здолеў вывесці каманду ў першую лігу і дзякуючы сваім выступам атрымаў мноства прапаноў ад вядомых харвацкіх клубаў. Абраў у выніку ў зімовым міжсезонні «Дынама» з Заграба, у складзе якога адгуляў сезон 2007/08.
У 2008 годзе быў выкуплены турэцкім клубам «Бешыкташ», але летам быў аддадзены ў арэнду нямецкаму «Дуйсбургу». Праз год зноў перайшоў на правах арэнды, але ўжо ў аўстрыйскі «Штурм»[3]. 8 чэрвеня 2010 года падпісаў трохгадовае пагадненне аб выступе за клуб, сума ўгоды склала 400 тысяч еўра. Паміж клубамі было дасягнута пагадненне, што ў выпадку датэрміновага разрыву кантракту 20% сумы пяройдуць да «Бешыкташа»[4]. 7 ліпеня 2011 года ён падпісаў кантракт з нямецкім клубам «Айнтрахт», такім чынам, скасаваўшы пагадненне са «Штурмам». Сума ўгоды склала мільён еўра[5].
10 ліпеня 2012 года склаў трохгадовы кантракт з маскоўскім «Дынама»[6]. Аднак, не замацаваўшысяў стартавым складзе, у студзені 2013 года быў аддадзены ў арэнду грэчаскаму ПАОК, пазней два гады таксама на правах арэнды гуляў за «Панатынаікос».
Улетку 2015 года вярнуўся ў Харватыю, стаўшы іграком заграбскага «Дынама». У ліпені 2017 года перайшоў у кіпрскі клуб «Анартосіс», дзе гуляў тры з паловай гады. У студзені 2021 года вярнуўся ў «Шыбенік» да канца сезона, а ў ліпені зноў адправіўся ў Кіпр і далучыўся да «Арыса». Па заканчэнні сезона 2021/22 завяршыў прафесійную кар’еру.
Міжнародная кар’ера
правіць14 лістапада 2009 года дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Харватыі, выйшаўшы на 59-й хвіліне замест Дарыя Срны ў матчы супраць зборнай Ліхтэнштэйна[7].
Дасягненні
правіць«Дынама» Заграб
- Чэмпіён Харватыі (2): 2008, 2016
- Уладальнік Кубка Харватыі (2): 2008, 2016
«Штурм»
- Чэмпіён Аўстрыі: 2011
- Уладальнік Кубка Аўстрыі: 2010
«Панатынаікос»
- Уладальнік Кубка Грэцыі: 2014
Асабістае жыццё
правіцьЯго бацька з’яўляецца аўстрыйцам паводле нацыянальнасці, які ёсць выхадцам са Славеніі[8].
Зноскі
- ↑ Gordon Schildenfeld // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Gordon Schildenfeld // FBref.com
- ↑ Schildenfeld hat bei Sturm das Rennen gemacht, Prettenthaler auch dabei Архівавана 12 ліпеня 2011.. kleinezeitung.at
- ↑ Gordon Schildenfeld’in Transferi Архівавана 7 кастрычніка 2010.. bjk.com.tr
- ↑ Einigung über Schildenfeld-Transfer erzielt Архівавана 14 сакавіка 2012.. eintracht.de
- ↑ «Динамо» заключило 3-летний контракт с Шильденфельдом. sports.ru
- ↑ Teamdebüt von Schildenfeld, Muratovic verliert Архівавана 12 жніўня 2011.. sturm12.at
- ↑ Schildenfeld: Frankfurt mi je novi i veliki izazov. Slobodna Dalmacija