Готшалк
Го́тшалк (каля 1010 — 7.6.1066) — князь бодрычаў (1031—66; фактычна з 1044).
Готшалк | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Gottschalk | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рацібор | ||||||
Пераемнік | Круты | ||||||
Нараджэнне | 1000 | ||||||
Смерць |
7 чэрвеня 1066 |
||||||
Род | Nakonids[d] | ||||||
Бацька | Udo[d] | ||||||
Жонка |
1) N 2) Сігрыд, дачка Свена Эстрыдсена |
||||||
Дзеці | |||||||
Веравызнанне | хрысціянін |
Выхоўваўся ў кляштары св. Міхаіла ў г. Люнебургу (Германія). Пасля смерці бацькі Прыбыгнева (каля 1030) вярнуўся на радзіму і стаў княжыць, аднак у скорым часе скінуты саксонцамі і выехаў у Данію. З дапамогай свайго цесця дацкага караля Кнуда I Вялікага і брэменскага архіепіскапа Адальберта II вярнуў у 1044 княжацкі трон.
Заснаваў Вендскую дзяржаву.
Укараняў хрысціянства, намагаўся стварыць незалежную славянскую царкву.
Загінуў у час паўстання (падбухторанага племянной знаццю), якое праходзіла пад лозунгам вяртання да язычніцтва.
Зноскі
Літаратура
правіць- Готшалк // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. С. 370.
- Гельмальд з Босау. Славянская хроніка. Кніга 1