Круты (князь бодрычаў)

Круты́, ці Крут (Krut; ? — 1093) — князь Вендскай дзяржавы (1066—93).

Круты
Нараджэнне XI стагоддзе
Смерць 1093
Дзейнасць манарх

Паходзіў, верагодна, з княжацкай дынастыі, якая ў 10—12 ст. правіла на востраве Руяна (цяпер востраў Руген, Германія).

Узначальваў супраціўленне прыбалтыйскіх і палабскіх славян іх прымусовай хрысціянізацыі з боку нямецкіх герцагаў. У час аслаблення «Свяшчэннай Рымскай імперыі» пры Генрыху IV пашырыў межы Вендскай дзяржавы да Паўночнага мора, падпарадкаваў Нордальбінгію.

Загінуў у барацьбе з Генрыхам, сынам Готшалка, які дзейнічаў у саюзе з саксонцамі.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць