Грамада (газета)
беларуская газета (1917)
«Грамада» — газета, орган Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). Выдавалася з 1 мая да 11 чэрвеня 1917 у Мінску на беларускай мове. Рэдактар А. Смоліч. Змяшчала інфармацыйныя матэрыялы, давала ацэнку грамадска-палітычных падзей у краіне, абмяркоўвала пытанні сацыялістычнага светаўпарадкавання, будучага дзяржаўнага будаўніцтва, асновы духоўнага жыцця народа. Пісала пра сацыяльна-палітычныя прычыны вайны, пра падзеі на фронце, заклікала да міру. Публікавала матэрыялы пра культурнае жыццё ў Мінску, асобныя творы З. Бядулі, Л. Родзевіча, з запісаў А. Сержпутоўскага, рэвалюцыйныя песні. Выйшлі 4 нумары.
«Грамада» | |
---|---|
Тып | газета |
Краіна | |
Заснавана | 1 мая 1917 |
Спыненне публікацый | 11 чэрвеня 1917 |
Палітычная прыналежнасць | Беларуская сацыялістычная грамада |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс |
Літаратура
правіць- Ліс А. Цяжкая дарога свабоды. Мн., 1992.
- А. С. Ліс. «Грамада» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).