Граф’я
малюнак, зроблены ўціснутай па сырым грунце (ляўкасе) лініяй
Граф’я́ — малюнак, зроблены ўціснутай па сырым грунце (ляўкасе) лініяй. У беларускім іканапісе сустракалася ў XIV—XIX стст. Граф’ямі адзначаліся німбы і дэталі абразоў («Маці Божая Іерусалімская» з Брэсцкай вобласці, XVI ст.; «Маці Божая Кармеліцкая» з Гродзенскай вобласці, пачатку XVII ст., абодва ў Музеі старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі). 3 XVIII ст. замест характэрнага для XVI—XVII стст. разьбянога на фонах абразоў ужывалі малюнак, створаны з дапамогай граф’і («Ушэсце» з Брэсцкай вобласці работы П. Клачковіча, 1751; «Ілля Прарок» з Магілёўскай вобласці, 1-я палова XVIII ст., Магілёўскі краязнаўчы музей).
Літаратура
правіць- Граф’я // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.