Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага
Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага — самая старая і буйная бібліятэка ў Гродзенскай вобласці. Захоўвае друкаваныя выданні, аўдыёвізуальныя матэрыялы, электронныя дакументы. Знаходзіцца па вуліцы Карбышава, 17.
Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага | |
---|---|
Краіна | |
Адрас | 230023, Рэспубліка Беларусь, г. Гродна, вул. Карбышава, 17 |
Вэб-сайт | grodnolib.by |
Фонды бібліятэкі
правіцьФонды бібліятэкі налічваюць звыш 648 тысяч дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, аўдыявізуальныя дакументы (грампласцінкі, аўдыя- і відэакасеты, кампакт-дыскі, дыяфільмы і дыяпазітывы), выяўленчыя дакументы, ноты, карты, аўтарэфераты дысертацый, электронныя дакументы, рэдкія выданні.
Аб’ём фонду бібліятэкі на 2012 — 648892 экзэмпляраў дакументаў:
- 478162 экз. кніг і брашур;
- 138209 экз. перыядычных выданняў;
- 10037 экз. нот;
- 9159 экз. аўдыявізуальных дакументаў;
- 907 экз. электронных дакументаў;
- 676 экз. выяўленчых дакументаў;
- 11742 экз. іншых відаў дакументаў.
Структура фонду па галінам ведаў: літаратурай гуманітарнага профілю (27,9 %), прыродазнаўчымі выданнямі (7,2 %), тэхнічнай літаратурай (8,7 %), выданнямі па літаратуразнаўстве і філалогіі (9 %), літаратурай па мастацтве (8,1 %), медыцыне, сельскай гаспадарцы, спорце (5,9 %), фондам мастацкай і дзіцячай літаратуры (33,2 %).
Фонд краязнаўчых выданняў налічвае каля 14 тыс. экз. дакументаў. Выданні на беларускай мове налічваюць 11,7 %, рускай мове — 85,2 %, на замежных мовах — 3,1 %.
Штогод бібліятэкай карыстаецца 45 тыс. чытачоў.
Гісторыя
правіцьАфіцыйнай датай заснавання публічнай бібліятэкі ў Гродна лічыцца верасень 1830, аднак фактычна бібліятэка пачала дзейнічаць толькі ў 1832. Першым бібліятэкарам быў ксёндз гродзенскага дамініканскага кляштара Кандзід Зялёнка (1797—1860). Асноўны фонд бібліятэкі складалі кнігі, якія ахвяравалі прадстаўнікі мясцовай эліты, галоўнымі чытачамі — гродзенскія чыноўнікі. Доўгі час бібліятэка не мела ўласнага памяшкання. Спачатку яна мясцілася ў губернатарскім доме, пасля — у гродзенскім прыказе грамадскага прызрэння. У 1840-х — 1850-х гг. бібліятэка займала тры даволі прасторныя пакоі ў доме асэсара казённай палаты I. Мірановіча. У 1863 у Гродне адчынілася яўрэйская публічная бібліятэка пры яўрэйскім казённым вучылішчы. У 1864 яна была пераведзена ў шляхецкі сход, дзе на той мо¬мент знаходзілася і публічная губернская бібліятэка, а ў 1865 абедзве ўстановы былі аб’яднаны ў адну Гродзенскую публічную бібліятэку. У 1894 бібліятэка знаходзілася ў доме Маругі па вуліцы Маставой, а ў 1903 ў доме Франка па вуліцы Саборнай (цяпер № 12). У 1909 выкладчыкам гімназіі I. Астравумавым быў складзены і надрукаваны «Каталог Гродненской публичной библиотеки». У гэты час бібліятэка знаходзілэся па Віленскім завулку (цяпер № 1).
У канцы 1918 група мясцовых вучняў пачала збіраць раскіданыя пa горадзе кнігазборы, якія па загаду Магістрата звазілі ў былы дом Сафійскага брацтва (вуліца Замкавая № 3]. Кіраўніком бібліятэкі стала Э. Эпштэйн. Сярод фондаў бібліятэкі апынуліся кнігі са збораў Дваранскага клуба, Расійскай публічнай бібліятэкі, бібліятэкі Настаўніцкага саюза і часткова — вайсковай бібліятэкі Вяцкага палка. У 1919 Магістрат дакупіў сюды яшчэ каля ста тамоў ужываных кніг на польскай мове. Падчас усталявання ў Гродна савецкай улады летам 1920 зборы гарадской бібліятэкі былі аб’яднаны з кнігазборам яўрэйскага таварыства «Кунст» і бібліятзкай князя Чацвярцінскага, сама размясцілася ў палацы Чацвярцінскіх (вуліца Віленская, № 20). 3 1921 па 1932 бібліятэка мясцілася ў доме Фрумкіна па вуліцы Ажэшкі (цяпер дом № 9). У маі 1930 быў адчынены філіял гарадской бібліятэкі ў занёманскай частцы Гродна ў доме Халая па вуліцы Ласасянскай.
Пасля прызначэння новым дырэктарам бібліятэкі ў 1933 Т. Янкоўскага камплектаванне бібліятэкі адбывалася планава, згодна каталогам, рэкамендаваным Міністэрствам па справах рэлігій і грамадскай асветы. У 1932 праз праблемы з памяшканнем гарадскі магістрат перенёс бібліятэку на плошчу Баторыя (цяпер № 2).
1 мая 1940 адбылося адкрыццё бібліятэкі пры савецкай уладзе, пры гэтым частка кнігазбору, якая не прайшла цэнзуру, была знішчана.
Падчас нямецкай акупацыі бібліятэка была зачынена, аднак большую частку кніжак удалося выратавамь дзякуючы М. Чарвякоўскаму, які вывез іх на захоўванне ў будывак былой школы па вуліцы Паўночнай (цяпер № 1). Бібліятэка пачала працаваць у канцы 1944. У студзені 1957 бібліятэка атрымала ганаровае імя Я. Карскага. Да 1989 бібліятэка знаходзілася ў «доме Мураўёва» па Савецкай плошчы № 2, у 1990 гродзенскі аблвыканкам выдзяліў бібліятэцы частку Новага замка.
Мемарыяльны пакой Э. Ажэшкі
правіць18 чэрвеня 2001 года ў доме Ажэшкі (вуліца Ажэшкі, 17) адчынены мемарыяльны пакой, прысвечаны жыццю і творчасці пісьменніцы Э. Ажэшка. У музею захавоўваюцца: мармуровы камін, драўляны тамбур, упрыгожаны разьбой, і балконная агароджа, прыжыццёвыя творы Э. Ажэшкі, перапіска з украінскім пісьменнікам Іванам Франко, калекцыя старадаўняй мастацкай і гістарычнай літаратуры XIX—XX стст., якая ўключае выданні Б. Пруса, Г. Сянкевіча, Ю. Славацкага, Ч. Дзікенса, А. Дзюма, Дж. Эліота.
Пакой працуе: панядзелак-пятніца — 10.00-19.00, нядзеля — 10.00-18.00