Грыбное

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Грыбно́е[1] (трансліт.: Hrybnoje), да 1964 г. Хранаво́евёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.

Вёска
Грыбное
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Храновыя
Хранавое
Насельніцтва
  • 3 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244890017
Грыбное на карце Беларусі ±
Грыбное (Беларусь)
Грыбное
Грыбное (Мінская вобласць)
Грыбное

Гісторыя

правіць

Паводле перапісу 1908 года вядома як урочышча Храновыя Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні[2]. Паводле перапісу 1917 і 1921 года былі засценак і фальварак Храновыя[3].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[4]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. На савецкіх картах 1920-х — 1930-х гадоў памылкова пазначалася як Харновае (Хорновое)[5].

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі

30 ліпеня 1964 года вёска Храновае была перайменавана ў вёску Грыбное[6] ў межах праграмы масавага перайменавання «немілагічных» на думку камуністычных улад назваў.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсавета[7]. З 2006 года па 28 траўня 2013 года ў складзе Вецярэвіцкага сельсавета[8].

Насельніцтва

правіць
  • 1908 год — 5 двароў, 23 жыхары[2]
  • 1917 і 1921 год — засценак, 9 двароў, 42 жыхары; фальварак, 1 двор, 10 жыхароў, усе беларусы[3]
  • 1960 год — 48 жыхароў
  • 2002 год — 7 двароў, 12 жыхароў
  • 2009 год — 6 жыхароў[9]
  • 2019 год — 3 жыхары[10]

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. а б Ярмоловичъ В. 1909, с. 211.
  3. а б Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 99—100.
  4. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  5. Карта РККА Белоруссии в масштабе 1:42К - Шацкі сельскі савет, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць. retromap.ru. Праверана 10 красавіка 2025.
  6. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 ліпеня 1964 года «Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР»
  7. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (руск.)
  8. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  9. Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  10. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 10 красавіка 2025.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць