Грыва (геамарфалогія)
Гры́вы ў геамарфалогіі — формы рэльефу ў выглядзе вузкіх, пакатых, лінейна выцягнутых узвышэнняў рознага паходжання (эолавага, алювіяльнага, ледавіковага, водна-эразійнага, дэфляцыйнага і інш.). Часам утвараюць грывасты рэльеф. Даўжыня ад некалькіх соцень метраў да дзесяткаў і соцень кіламетраў, вышыня ад некалькіх да 100—160 м. У поймах рэк узнікаюць у выніку міграцыі рэчышча. Грывай таксама называюць граду, парослую лесам.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c1/%D0%93%D1%80%D0%B8%D0%B2%D0%BD%D1%8B%D0%B9_%D1%80%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D0%B5%D1%84._%D0%91%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B1%D0%B8%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%A1%D1%82%D0%B5%D0%BF%D1%8C..png/450px-%D0%93%D1%80%D0%B8%D0%B2%D0%BD%D1%8B%D0%B9_%D1%80%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D0%B5%D1%84._%D0%91%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B1%D0%B8%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%A1%D1%82%D0%B5%D0%BF%D1%8C..png)
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх