Грычун чырвонагаловы

Саракуш чырвонагаловы

Грычун (саракуш) чырвонагаловы (Lanius senator) — птушка сямейства саракушавых.

Грычун чырвонагаловы

Самка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lanius senator Linnaeus, 1758

Арэал
выява

     Гнездавы арэал

     Міграцыі
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  560732
NCBI  187436
EOL  1050932
FW  369529

Апісанне правіць

Даўжыня цела 17-19 см, размах крылаў 26-28 см. Чорна-белы з іржава-рыжым верхам галавы. На крылах і надхвосці белыя плямы. Маладыя карычневыя, з палоскамі і светлымі плямкамі на спіне і надхвосці, падобныя да самкі і маладых малога грычуна. Спеў — ціхае шчабятанне з імітацыямі галасоў іншых птушак.

Пашырэнне правіць

Арэал: Еўропа (акрамя Ірландыі, поўначы і ўсходу Вялікабрытаніі), Малая Азія, Блізкі Усход, Іран, Паўночная Афрыка. З XIX ст. колькасць птушак памяншаецца і адбываецца скарачэнне арэала.

Насяляе сухія паўадкрытыя і адкрытыя мясціны з зараснікаміі асобнымі дрэвамі паркавага тыпу на пясчаных глебах, алеі, ускрайкі сухіх бароў, старыя сады, паркі, жывыя агароджы з высокіх калючых кустоў. У Іспаніі — дубовыя лясы да 2000 м над у.м., хоць у Пірэнеях даходзіць толькі да 1500 м. У Афрыцы — рэдкія дубовыя лясы, хоць і аддае перавагу антрапагенным ландшафтам з дрэвамі. У Арменіі — камяністыя схілы гор, парослыя кустамі.

Пералёты від. Залятае на поўнач і ўсход Еўропы (Ісландыя, Вялікабрытанія, Ірландыя, Данія, Нарвегія, Швецыя, Фінляндыя, Эстонія, Мадэйра). На Беларусі вельмі рэдкі, выпадкова залётны від. Месцы зімовак: Экватарыяльная Афрыка і поўдзень Аравійскага паўвострава.

Асаблівасці біяогіі правіць

Гняздо ў развілцы галінак кроны ці доўгіх бакавых сукоў (пераважна соснаў, алівак іпладовых дрэў), часцей за ўсё на вышыні 6-10 м ад зямлі, або ў густапераплеценыхкустах на вышыні 1-2,2 м. Знешняя частка са сцёблаў травяністых раслін, сухой травы з прымессю карэньчыкаў, часам з уплеценымі ніткамі, вяроўкамі, паперай і г.д. Унутраная частка з травяністых раслін (часта з кветкамі), якія бачныя праз знешні слой. Высцілка з даволі тоўстага слоя шэрсці і пёраў з прымессю воўны, карэння і расліннага пуху, часам моху.

Яйкі (5-6, часам 4-7) звычайна падоўжаныя, з тупым вузейшым канцом. Афарбоўка вельмі падобная да L. collurio. Фон бледны да аліўкава-зялёнага, пясчаны, шаравата-белы, значна радзей — чырвона-жоўты ці карычневы. Крапінкі і плямкі карычневыя да бледна-аліўкавых, утвараюць вянок вакол шырэйшага канца. Яйкі пясчанага або чырванаватага колеру маюць чырвона-карычневую або пурпуровую плямістасць.

Падвіды правіць

  • L. s. senator — большая частка Еўропы і Малая Азія;
  • L. s. badius — Балеары, Сардзінія, Корсіка;
  • L. s. rutilans (сін. L. s. weigoldi) — Пірэнейскі паўвостраў і Паўночна-Заходняя Афрыка
  • L. s. fluckigeri — Паўночна-Заходняя Афрыка;
  • L. s. niloticus — Кіпр, Блізкі Усход, Іран, Каўказ.

Літаратура правіць

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X