Гукас Пагасян

армянскі футбаліст

Гукас Пагасян (арм.: Ղուկաս Պողոսյան, нар. 6 лютага 1994, Ерэван) — армянскі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Гукас Пагасян
Нарадзіўся 6 лютага 1994(1994-02-06)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства  Арменія
Рост 177 см
Вага 68 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2016 Арменія Пюнік (Ерэван) 82 (11)
2010   Арменія Пюнік-3 (Ерэван) 10 (0)
2016—2017 Арменія Шырак (Гюмры) 18 (3)
2017 Арменія Бананц (Ерэван) 14 (1)
2018 Беларусь Гарадзея 11 (0)
2018—2019 Арменія Алашкерт (Ерэван) 21 (1)
2020 Арменія Ван (Чарэнцаван) 6 (4)
2020 Арменія Алашкерт (Ерэван) 3 (0)
2021 Арменія Лоры (Ванадзор) 4 (1)
2021 Арменія Севан 8 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010 Арменія Арменія (да 17) 2 (0)
2011—2012 Арменія Арменія (да 19) 6 (0)
2013—2016 Арменія Арменія (да 21) 10 (0)
2012 Арменія Арменія 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 чэрвеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 11 лютага 2018

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец ерэванскага «Пюніка», у сезоне 2010 выступаў у Першай лізе Арменіі за фарм-клуб «Пюнік-3». У сезоне 2011 далучыўся да асноўнай каманды, і 2 красавіка 2011 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Уліса» (0:1). У верасні таго ж года разам з камандай стаў уладальнікам Суперкубка краіны, а ў сезоне 2014/15 стаў чэмпіёнам Арменіі. У красавіку 2016 года пакінуў «Пюнік», сезон 2016/17 правёў у складзе «Шырака», а ў другой палове 2017 года гуляў за «Бананц».

У студзені 2018 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Гарадзея» і ў лютым падпісаў з ім кантракт[2]. У складзе «Гарадзеі» стаў іграком асноўнага складу, правёў 11 матчаў у Вышэйшай лізе. У чэрвені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[3].

У ліпені 2018 года далучыўся да «Алашкерта». У лютым 2020 года папоўніў склад «Вана», якому дапамог выйсці ў Прэм’ер-лігу. У верасні 2019 года вярнуўся ў «Алашкерт», але згуляў толькі ў трох матчах. У лютым 2021 года стаў іграком «Лоры», дзе гуляў да канца сезона 2020/21.

У ліпені 2021 года перайшоў у «Севан». Гуляў у камандзе да снежня, калі яна была знята дыскваліфікавана.

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Арменіі розных узростаў. 28 лютага 2012 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Арменіі ў таварыскім матчы супраць Сербіі.

Дасягненні правіць

  •   01  Чэмпіён Арменіі: 2014/15
  •   02  Срэбраны прызёр чэмпіянату Арменіі: 2011
  •   03  Бронзавы прызёр чэмпіянату Арменіі: 2015/16, 2016/17
  •   Уладальнік Кубка Арменіі (5): 2013, 2014, 2015, 2017, 2019
  •   Уладальнік Суперкубка Арменіі (3): 2011, 2015, 2018
  •   Пераможца Першай лігі Арменіі: 2019/20

Зноскі