Гунт
Гунт — рака ў Таджыкістане, правы прыток ракі Пяндж.
Гунт | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 296 км |
Басейн | 13 700 км² |
Расход вады | 103 м³/с (у вусце) |
Вадацёк | |
Выток | Паўднёва-Алічурскі хрыбет |
• Каардынаты | 37°37′51″ пн. ш. 73°58′41″ у. д.HGЯO |
Вусце | Пяндж |
• Каардынаты | 37°29′23″ пн. ш. 71°31′11″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Пяндж → Амудар’я |
Краіна | |
Рэгіёны | [[Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць|Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць]] |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі 296 км, плошча вадазбору 13 700 км². Бярэ пачатак на паўночных схілах Паўднёва-Алічурскага хрыбта ва Усходнім Паміры. Да ўпадзення ракі Муздуайрэксай называецца Гурумды, ніжэй, да ўпадзення ракі Башгумбез, — Ірыкяк, а яшчэ ніжэй, да ўпадзення ў возера Яшылькуль, — Алічур. Па выхадзе з возера называецца Гунт і працякае ў вузкай даліне паміж Рушанскім і Шугнанскім хрыбтом. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці (горад Харог) 106 м³/с. У нізоўі ракі дзве ГЭС.
Літаратура
правіць- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 126. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі
правіць- Гунт (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі.
- Гунт — артыкул з Геаграфічнай энцыклапедыі.