Густаты (возера)
Густа́ты, Густа́та — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Густатка (выцякае з возера), за 22 км на паўднёвы ўсход ад горада Браслаў.
Густаты | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 133 м[1] |
Даўжыня | 3,15 км |
Шырыня | 1,05 км |
Плошча | 2,4 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 7,7 км |
Найбольшая глыбіня | 2,8 м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | прэснае |
Салёнасць | да 0,25 ‰ |
Празрыстасць | 1,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 24,7 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | Густатка |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 2,4 км². Даўжыня 3,15 км, найбольшая шырыня 1,05 км. Даўжыня берагавой лініі 7,7 км. Найбольшая глыбіня 2,8 м. Плошча вадазбору 24,7 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад і складаецца з 2 плёсаў. Схілы катлавіны спадзістыя вышынёй 2—5 метраў. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія і забалочаныя. Вакол возера забалочаная пойма. Дно возера плоскае, пакрытае слоем сапрапелю таўшчынёй да 4 метраў.
Возера дыстрафіруючае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі, выцякае рака Густатка. Возера цалкам зарастае.
У возеры водзяцца лінь, лешч, шчупак, карась, плотка, краснапёрка і іншыя віды рыб.
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 148. — 522 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 17. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
правіць- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озер Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)