Густаў Іванавіч Легат

(Пасля перасылкі з Густаў Легат)

Густаў Іванавіч Легат (20 студзеня (1 лютага) 1837 — 20 жніўня (1 верасня) 1895) — рускі танцоўшчык, балетмайстар і педагог балета. Заснавальнік дынастыі артыстаў балета. Па паходжанні швед. Бацька Мікалая і Сяргея Легат.

Густаў Іванавіч Легат
Дата нараджэння 20 студзеня (1 лютага) 1837
Месца нараджэння
Дата смерці 20 жніўня (1 верасня) 1895 (58 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Мікалай Густававіч Легат і Сяргей Густававіч Легат
Адукацыя
Прафесія артыст балета, балетмайстар

Біяграфія правіць

Вучыўся ў Галоўным нямецкім вучылішчы (Петрышуле) з 1852 года. Мастацкую адукацыю атрымаў у балетным аддзяленні Пецярбургскага тэатральнага вучылішча, якое скончыў ў 1857 годзе па класе М. Петыпа. Залічаны салістам у балетную трупу Марыінскага тэатра.

У 18621863 гадах працаваў за мяжой.

З 1865 года працуе на сцэне Вялікага тэатра. Аднавіў балет «Мара мастака» Ц. Пуні. З 1869 года стаў першым танцоўшчыкам тэатра. У 1875 годзе быў звольнены з Вялікага тэатра; выкладаў танцы ў Петрышуле з 1879 па 1881 год. Быў зноў прыняты ў Вялікі тэатр у 1882 годзе. У 1885 годзе пераведзены ў Пецярбург.

У 1886 годзе спыніў выступы.

У 1872—1874 гадах і ў апошнія гады жыцця выкладаў у Маскоўскім тэатральным вучылішчы.

Асноўныя ролі правіць

Густаў Легат быў тэхнічна моцным класічным танцоўшчыкам. Сярод яго партый: мастак Альварэс («Мара мастака» Ц. Пуні і Аросіні), Сандра («Стэла» Ю. Гербера, балетмайстар В. Рэйзінгер), Мельнік («Мельнікі», балетмайстар Ф. Бернадэлі) і інш.[1]

Зноскі

  1. Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.

Літаратура правіць

  • Театральная энциклопедия в 6 т. Гл. ред. П. А. Марков. — М.: Советская энциклопедия.