Густаў фон Кёнігсвальд
Густаў Генрых Ральф фон Кёнігсвальд (ням.: Gustav Heinrich Ralph von Koenigswald; 13 лістапада 1902 — 10 ліпеня 1982 г.) — нямецкі і галандскі палеантолаг, геолаг і антраполаг.
Густаў Генрых Ральф фон Кёнігсвальд | |
---|---|
Gustav Heinrich Ralph von Koenigswald | |
Дата нараджэння | 13 лістапада 1902[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 ліпеня 1982[1][2][…] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | геолаг, палеантолаг, археолаг, антраполаг, даследчык дагістарычнай эпохі, палеаантраполаг, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | палеанталогія[5], геалогія[5] і антрапалогія[5] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
залаты медаль (1954) |
У 1931 годзе прыбыў на востраў Ява ў складзе навуковай экспедыцыі, у выніку якой у 1937—1939 гадах былі выяўленыя добра захаваўшыяся косткі пітэкантрапа і сляды каменных прыладаў, што пераканала навуковую супольнасць у сапраўдным існаванні гэтага віду[8]. Па выніках гэтай экспедыцыі былі адкрыты і апісаны парэшткі мегантрапа і гігантапітэка. У 1939 годзе Кёнігсвальд прывёз у Пекін косткі пітэкантрапа, параўнаў іх у лабараторыі Вейдэнрэйха з парэшткамі сінантрапа і прыйшоў да высновы, што яны належаць аднаму віду выкапнёвых людзей[9].
Падчас Другой сусветнай вайны быў захоплены японцамі і некаторы час правёў у палоне. Пасля вайны працаваў у Амерыканскім музеі натуральнай гісторыі, затым узначаліў кафедру палеанталогіі ва Утрэхтскім універсітэце, адкуль рабіў экспедыцыі ў Паўднёвую Афрыку (1951-52), Пакістан (1966-67) і Тайланд (1957). Выказаў здагадку, што радзімай чалавекападобных малпаў была Індыя. Выйшаўшы на пенсію, перасяліўся ў наваколлі Франкфурта.
Зноскі
- ↑ а б Gustav Heinrich Ralph von Koenigswald — 2009.
- ↑ а б G. H. R. von Koenigswald // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Кёнигсвальд Густав фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б в Catalogus Professorum Academiae Rheno-Traiectinae Праверана 5 лютага 2019.
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ https://profs.library.uu.nl/index.php/profrec/getprofdata/1139
- ↑ KNAW Past Members
- ↑ Древнейшие люди(недаступная спасылка)
- ↑ Первые землепроходцы Северной Азии