Гілберт Ньютан Льюіс
Гілберт Ньютан Льюіс (англ.: Gilbert Newton Lewis; 23 кастрычніка 1875 Уэймут, каля Бостана — 23 сакавіка 1946, Берклі) — выдатны амерыканскі фізікахімік. Асноўныя навуковыя працы ў вобласці хімічнай тэрмадынамікі, фотахіміі, хіміі ізатопаў, ядзернай фізікі.
Гілберт Ньютан Льюіс | |
---|---|
англ.: Gilbert Newton Lewis | |
![]() | |
Дата нараджэння | 23 кастрычніка 1875[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 сакавіка 1946[5][1][…] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік, фізік, выкладчык універсітэта, пісьменнік-дакументаліст |
Навуковая сфера | фізічная хімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | фізікахімік[d] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Тэадор Уільям Рычардс |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Прапанаваў новую фармулёўку трэцяга пачатку тэрмадынамікі. Прапанаваў і развіў (1912—1916) электронную тэорыю хімічнай сувязі, растлумачыў упершыню іонную і гомеапалярную сувязі, распрацаваў метады разліку свабодных энергій хімічных рэакцый. Разам з Р. Мак-Дональдам у 1933 годзе ўпершыню атрымаў цяжкую ваду і вылучыў з яе дэйтэрый. У 1929 годзе ўвёў тэрмін фатон для абазначэння найдрабнейшай адзінкі выпраменьвання.
Зноскі
- ↑ а б Gilbert N. Lewis // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Gilbert N. Lewis // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Gilbert Newton Lewis // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ↑ Льюис Гилберт Ньютон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- ↑ Льюис Гилберт Ньютон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гілберт Ньютан Льюіс