Гільём Святы
Святы Гільём, Гільём д'Ара́нж, Гільём з Тулу́зы (фр.: Guillaume d'Orange, 750 — 28 мая 812 гг.) — франкскі ваенны і палітычны дзеяч, герой французскага сярэдневяковага эпасу, святы Рымска-каталіцкай царквы. Дзень шанавання — 28 мая.
Гільём Святы | |
---|---|
фр.: Guillaume de Gellone | |
Дата нараджэння | не раней за 750 і не пазней за 755 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 мая 813 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Кананізаваны | 1066 |
У ліку | святы і каталіцкі святы |
Дзень памяці | 28 мая |
Бацька | Thierry IV[d] |
Маці | Алдана[d] |
Муж | Cunegunda d'Austràsia[d] і Guitburga[d] |
Дзеці | Бернар Септыманскі[d], Gaucelm[d], Teodoric III d'Autun[d], Gerberga[d], Héribert[d] і Бера[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гільём быў стрыечным братам Карла Вялікага. У 790 г. атрымаў тытул графа Тулузы. У 793 г. пацярпеў паражэнне ад пірэнейскіх мусульман пад Нарбонай, але не даў магчымасці ворагам прасоўвацца далей ў Франкскае каралеўства. У 801 г. удзельнічаў у паспяховай аблозе Барселоны.
У 784 г. заснаваў абацтва Аньян. У 806 г. стаў бенедыктынскім манахам і абатам гэтага кляштара. Памёр каля 812 г. Кананізаваны ў 1066 г.
У XI—XII стст. стаў героем эпічнага цыкла французскай паэзіі chansons de geste. Усяго вядома 20 твораў, прысвечаных Гільёму або яго набліжаным. У паэзіі трубадураў разглядаўся як прыклад добрага васала і рашучага рыцара, часам супрацьпастаўляўся Людовіку Святому.