Гіменалепідыды (Hymenolepididae) — сямейства гельмінтаў класа стужачных чарвей.

Гіменалепідыды

Карлікавы цэпень (Hymenolepis nana)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hymenolepididae


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  57395
NCBI  6214
EOL  2556169

Апісанне правіць

Даўжыня цела ад долей да 700 мм, шырыня 0,2—11 мм. Складаюцца са сколекса, шыйкі і стробілы. На сколексе 4 прысоскі і хабаток з 8—10 і больш кручкамі.

Таксанамія і арэал правіць

Адрозніваецца больш за 100 родаў, каля 400 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў трапічных і субтрапічных раёнах.

Экалогія і спосаб жыцця правіць

Паразіты птушак, пераважна свойскіх гусей і качак, млекакормячых, чалавека (асноўныя гаспадары). Узбуджальнікі гіменалепідыдозаў.

Гермафрадыты. Развіваюцца з удзелам прамежкавых (насякомыя, ракападобныя) і рэзервовых (малюскі) гаспадароў. Лічынкі (цыстацэркоіды) ў кішэчніку асноўнага гаспадара ўкараняюцца ў падслізістую абалонку.

Літаратура правіць