Гіпаліт Канстанцін Цеханавецкі

Гіпаліт (Апалін) Канстанцін (Казімір Кшыштаф) Цеханавецкі (польск.: Hipolit (Apolin) Konstanty (Kazimierz Krzysztof) Ciechanowiecki; каля 166620 мая 1712) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Гіпаліт Канстанцін Цеханавецкі
Дуброва
Дуброва
пасол на Сойм Рэчы Паспалітай[d]
староста опсаўскі[d]
Нараджэнне 1666
Смерць 1712
Род Цеханавецкія
Бацька Альбрэхт Канстанцін Цеханавецкі
Маці Ганна з Кантакузінаў[d]
Жонка Феліцыяна з Падбярэзскіх[d]
Дзеці Фелікс Нікадзім Цеханавецкі і Канстанцыя з Цеханавецкіх[d]

Біяграфія правіць

Паходзіў з магнацкага роду Цеханавецкіх герба «Дуброва». Нарадзіўся ў сям’і Альбрыхта Канстанціна Цеханавецкага і Ганны Кантакузін уласнага герба. Быў жанаты з Феліцыянай Падбярэскай герба «Газдава», якая нарадзіла: Міхала, Юзафа, Фелікса Нікадзіма, Караля і Канстанцыю, з якіх, верагодна, дажылі да паўналецця толькі Фелікс і Канстанцыя.

Староста опсаўскі з 1692 года. Пасол на элекцыйны сойм 1697 года, электар Аўгуста Моцнага і як дэпутат ад Полацкага ваяводства падпісаў pacta conventa Аўгуста Моцнага ў 1697 годзе[1].

Як фактычны браслаўскі харунжы прымаў удзел у Алькеніцкай бітве на баку Алькеніцкай канфедэрацыі.

Зноскі

  1. Actum in Curia Regia Varsaviensi, 1697 feriâ secundâ post festum Sanctae Margarethae Virginis [...] proximâ anno [...] 1697, s. 20.

Літаратура правіць

  • Lulewicz, H. Dzieje rodziny Ciechanowieckich herbu Dąbrowa (XIV-XXI wiek) / Henryk Lulewicz [et al.]; pod red. A. Rachuby. — Warszawa : Wydawnictwo DiG, 2013. — 612 s, [1] k. tabl.: il. kolor. — S. 144—148.
  • Actum in Curia Regia Varsaviensi, Feriâ secundâ post Festum Sanctæ Margarethæ Virginis & Martyris proximâ Anno Domini Millesimo Sexcentesimo Nonagesimo Septimo. — [po 21 IV 1791]. — S. 20.
  • Rodzina: herbarz szlachty polskiej. T. II / oprac. przez S. Uruskiego przy współudz. A. A. Kosińskiego; wykończony i uzup. przez A. Włodarskiego; wyd. staraniem i kosztem córek autora. — Warszawa: Księgarnia Gebethnera i Wolffa, 1905. — [6], 404 s. — S. 294.