Дамброва (герб)

шляхецкі герб
(Пасля перасылкі з Дуброва (герб))

Дамброва (польск.: Dąbrowa), або Дуброва — прыватнаўласніцкі герб, вядомы з сярэдзіны XIV ст. Гербам карысталася каля 70 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Карніцкія, Кішкі, Лосі, Цеханавецкія і інш.

Герб «Дуброва»

Апісанне

правіць

У блакітным полі сярэбраная падкова канцамі ўніз, на ёй і на яе канцах стаяць залатыя кавалерскія крыжы. Клейнод — над прылбіцай з каронай чорнае крыло, прабітае стралой. Існуюць варыянты герба з чырвонай падковай, клейнод — 5 страусавых пёраў; з 6-прамянёвай залатой зоркай пасярод падковы.

Спасылкі

правіць