Альбрыхт Канстанцін Цеханавецкі
(пам. 1675) абозны вялікі літоўскі
Альбрыхт Канстанцін Цеханавецкі (? — 12 чэрвеня 1675) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Альбрыхт Канстанцін Цеханавецкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхал Казімір Пац | ||||||
Пераемнік | Баніфацы Тэафіл Пац | ||||||
Нараджэнне | 1627 | ||||||
Смерць | 12 чэрвеня 1675 | ||||||
Род | Цеханавецкія | ||||||
Бацька | Крыштаф Цеханавецкі | ||||||
Маці | Антанеля з Друцкіх-Горскіх | ||||||
Жонка | Ганна з Кантакузінаў | ||||||
Дзеці | 3 дачкі, 6 сыноў | ||||||
Званне | ротмістр |
Староста опсаўскі, губскі і лепельскі, аршанскі земскі маршалак з 1660, абозны ВКЛ з 1664.
Палкоўнік, удзельнік вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667, у 1663 часова камандаваў войскамі ВКЛ.
Сям'я
правіцьЗ роду Цеханавецкіх герба «Дуброва», сын Крыштафа, менскага ваяводы, і Антанелі з Друцкіх-Горскіх. Меў брата Мікалая Валерыяна. Быў жанаты з Ганнай з Кантакузінаў, меў 3 дачок і 6 сыноў, якія не займалі высокіх пасад.
Зноскі
Літаратура
правіць- Думін С. Цеханавецкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 727. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Станіслаў Думін. Цеханавецкія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.