Гірардынус (Phalloceros caudimaculatus) — від жывародзячых прамянёвапёрых рыб сямейства Poeciliidae, які жыве ў Паўднёвай Амерыцы.

Гірардынус
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phalloceros caudimaculatus
(Hensel, 1868)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  165940
NCBI  55108

Апісанне

правіць

Самкі дасягаюць даўжыні 4-5 см, самцы — 2,5—3 см. Афарбоўка цела шэра-аліўкавая або аліўкава-зялёная, няпарныя плаўнікі часта жаўтлявыя, спінны плаўнік самцоў часта апраўлены чорнай аблямоўкай. Ганаподый самцоў мае характэрны, выгнуты дадолу кручок.

Распаўсюджанне

правіць

Вобласць распаўсюджання віду ахоплівае тэрыторыю ад Рыа-дэ-Жанейра да поўдня да Уругвая, Парагвая і паўночна-заходняй Аргенціны. Жыве ў сажалках, дрыгве і ручаях.

Размнажэнне

правіць

Пасля 24-30-і дзённага перыяду цяжарнасці самкі нараджаюць ад 10 да 50, вельмі вялікія самкі таксама да 80, малявак даўжынёй 5-6 мм.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Claus Schaefer, Torsten Schröer: Das große Lexikon der Aquaristik, Ulmer Verlag, Stuttgart 2004, ISBN 3-8001-7497-9
  • Günther Sterba: Süßwasserfische der Welt. Urania Verlag, Stuttgart 1990, ISBN 3-332-00109-4