Генрык Дэмбінскі

(Пасля перасылкі з Г. Дэмбінскі)

Генрык Дэмбінскі (польск.: Henryk Dembiński; 16 студзеня 1791 — 13 чэрвеня 1864) — польскі генерал, удзельнік кампаніі 1812—1814 гадоў і паўстання 1830—1831 гадоў.

Генрык Дэмбінскі
Нячуя
Нячуя
Нараджэнне 16 студзеня 1791(1791-01-16)[1][2][…]
Смерць 13 ліпеня 1864(1864-07-13) (73 гады)
Месца пахавання
Род Дэмбінскія[d]
Бацька Ігнацы Дэмбінскі[d]
Маці Марыяна з Машынскіх[d]
Дзейнасць афіцэр, інжынер
Прыналежнасць Польшча
Званне генерал
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Дэмбінскіх.

Польскі генерал, удзельнік кампаніі 1812—1814 гадоў.

Падчас паўстання 1830—1831 гадоў арганізатар узброеных сіл у Кракаўскім ваяводстве, 29 красавіка 1831 года генерал брыгады. У пачатку чэрвеня ў складзе польскіх войскаў яго атрад уступіў на тэрыторыю Вiленскай губерні. Пасля няўдалага штурму Вільні 19 чэрвеня 1831 года на чале асобнага фарміравання з 4 тыс. чалавек здзейсніў адыход праз Гродзенскую губерню. За вайсковую мужнасць удзельнікі гэтай кампаніі атрымалі ад сейма дыплом «Добра паслужыўшых Айчыне». З 7 жніўня 1831 года губернатар Варшавы. 5 кастрычніка 1831 года з корпусам Ф. Роланда перайшоў межы Прусіі.

 
Партрэт генерала Генрыха Дэмбінскага. Генрых Радакоўскі, 1852

У эміграцыі пачаткова ў Дрэздэне, дзе апісаў падзеі літоўскай кампаніі. З восені 1832 года ў Парыжы, падтрымліваў палітыку Адама Чартарыйскага. У 1834 годзе ўступіў у егіпецкую армію. З 1849 года ў венгерскай арміі. Пазней вярнуўся ў Францыю, памёр у Парыжы, пахаваны на Манмарансі.

Зноскі

  1. Dr. Constant v. Wurzbach Dembiński, Heinrich // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 3. — S. 230.
  2. Henryk Dembiński h. Nieczuja // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Літаратура правіць

Спасылкі правіць