Гаўрыіл Апанасавіч Федасенка
(Пасля перасылкі з Г. Федасенка)
Гаўрыіл Апанасавіч Федасенка (5 снежня 1936, с. Картушына, Старадубскі раён, Бранская вобласць — 17 верасня 1999, Мінск) — беларускі архітэктар.
Гаўрыіл Апанасавіч Федасенка | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 снежня 1936 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 верасня 1999 (62 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1963 годзе. Працаваў у Гродзенскім філіяле Белдзяржпраекта, у Мінскпраекце, з 1977 года — архітэктарам Маскоўскага раёна Мінска, з 1987 года — у органах Дзяржпрыёмкі.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1968 года. Член КПСС з 1982 года. Пражываў у г. Мінск.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): мікрараён № 2 жылога раёна «Фарты», штучнае возера з пляжам на р. Ласасянка, танк-помнік вызваліцелям горада (1967—1970) у Гродне, Беларускі інстытут фізкультуры, выставачны комплекс «Мінск-ЭКСПА» Гандлёва-прамысловай палаты БССР у Мінску (1983—1988).
Зноскі
Літаратура
правіць- Федосенко Гавриил Афанасьевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)