Помнік воінам-вызваліцелям (Гродна)
Помнік воінам-вызваліцелям — помнік у цэнтры Гродна (Беларусь), размешчаны на паўднёвым баку Савецкай плошчы. Танк Т-34 на высокім пастаменце быў усталяваны ў 1968 годзе[1]. Архітэктар — Г. Федасенка[2].
Помнік | |
Помнік воінам-вызваліцелям | |
---|---|
![]() | |
53°40′33″ пн. ш. 23°49′44″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Г. Федасенка |
Дата пабудовы | 1968 год |
На франтальнай плоскасці пастамента надпіс на беларускай мове «Доблесным савецкім воінам другога і трэцяга беларускіх франтоў, вызваліўшым г. Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 16. VII. 1944 года»[3].
Кур’ёзы
правіцьФілогаг Віктар Варанец распавёў гісторыю, як у часы студэнцтва ў студзені 1983 года выявіў на помніку памылку: замест «трэцяга» было напісана «трэццяга». Хлопец напісаў ліст у газету «Гродзенская праўда», якая пераслала яго ў гарвыканкам. У хуткім часе пасля звароту, і праз 15 гадоў з моманту ўстаноўкі помніка, памылка нарэшце была выпраўлена[3].
Зноскі
- ↑ Э. М. Савіцкі. 71. Помнік у гонар воінаў-вызваліцеляў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Гродзенская вобласць. — 371 с., іл.
- ↑ Федосенко Гавриил Афанасьевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ а б Філолаг і танк. Як гродзенскі студэнт выпраўляў гістарычную памылку. 2018
Літаратура
правіць- Э. М. Савіцкі. 71. Помнік у гонар воінаў-вызваліцеляў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Гродзенская вобласць. — 371 с., іл.