Галіна Якаўлеўна Перліна

(Пасля перасылкі з Г. Я. Перліна)

Галіна Якаўлеўна Пе́рліна (нар. 23 лістапада 1955, г. Мінск) — беларускі архітэктар.

Галіна Якаўлеўна Перліна
Дата нараджэння 23 лістапада 1955(1955-11-23) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Скончыла ў 1977 годзе Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці архітэктура. У 1977—1980 гадах архітэктар у ААТ «Мінскграмадзянпраект», у 1980—1986 гадах старшы архітэктар у Інстытуце «Дзіпраград» у Кіеве. У 1986—2002 гадах старшы архітэктар, загадчыца групы архітэктараў у ААТ «Мінскграмадзянпраект», з 2002 года галоўны архітэктар праектаў УП «Мінскпраект».

Член Беларускага саюза архітэктараў з 2008 года.

Творчасць

правіць

Асноўныя аб’екты ў Мінску: студэнцкі жылы комплекс па пр. Дзяржынскага, парк Пісьменнікаў у раёне Нацыянальнай бібліятэкі, жылы квартал «Магістр», забудова праспекта Дзяржынскага (ад канцэпцыі забудовы ўсяго праспекта да рэалізацыі асобных мікрараёнаў), мікрараёны Міхалова-1, 2, Лошыца-5, 6, 7, 9, 10.

Праект забудовы Верхняга горада ў гістарычным цэнтры Мінска; праект рэгенерацыі Ракаўскага прадмесця і тэрыторыі былога хлебазавода № 1, квартала № 2 горада-спадарожніка Смалявічы.

Узнагароды

правіць

Лаўрэат прэміі Мінбудархітэктуры імя У. А. Караля (1997) за праект «Тэлепорт Рэспублікі Беларусь»; сярэбраны медаль і дыплом лаўрэата Сусветнага трыенале архітэктуры ў г. Сафіі (2006) за праект «Жылы комплекс у Вяснянцы»; медаль і дыплом 1 ступені на XV рэспубліканскім конкурсе лепшых архітэктурных твораў у намінацыі «Горадабудаўніцтва» за праект «Міжнародны раён „Глобус“» (2011); медаль і дыплом 1 ступені на XVI рэспубліканскім конкурсе лепшых архітэктурных твораў у намінацыі «Горадабудаўніцтва» за праект «Жылы раён „Зялёны бор“» (2013); медаль і дыплом 1 ступені за пабудову «Архітэктурнае і мастацка-дэкаратыўнае рашэнне транспартнай развязкі на скрыжаванні пр. Дзяржынскага — вул. Алібегава»; 2-е месца і дыплом у міжнародным закрытым архітэктурна-горадабудаўнічым конкурсе на распрацоўку канцэпцый новых жылых раёнаў у Санкт-Пецярбургу і Мінску «Сіметрычныя кварталы» за праект «Беларускі квартал у Санкт-Пецярбургу» (2017); Гран-пры, медаль і дыплом I ступені Лаўрэата XIX Рэспубліканскага конкурсу за рэалізацыю «Студэнцкага жылога комплекса ў г. Мінску» (2019), медаль і дыплом I ступені Лаўрэата XIX Рэспубліканскага конкурсу 2018—2019 гг. у раздзеле «Праект» у намінацыі «Рэканструкцыя будынкаў і збудаванняў» за праект «Рэгенерацыя забудовы гістарычнага цэнтра г. Мінска. Ракаўскае прадмесце. Тэрыторыя былога хлебазавода № 1».

Спасылкі

правіць