Давід Перон (фр.: David Perron; 28 мая 1988, Шэрбрук, Канада) — канадскі хакеіст, ігрок клуба «Пітсбург Пінгвінз», які выступае ў НХЛ, і нацыянальнай зборнай Канады.

Давід Перон
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 28 мая 1988(1988-05-28) (35 гадоў)
Грамадзянства
Пазіцыя нападнік
Рост 183 см
Вага 91 кг
Хват правы[d]
Клубная кар’ера*
Сент-Луіс Блюз
Анахайм Дакс

Кар’ера правіць

Перон быў абраны ў 1-м раўндзе пад нумарам 26 клубам «Сент-Луіс Блюз» у 2007 годзе. Да таго часу ён выступаў у адным з клубам Квебекаўскай моладзевай лігі. 2 кастрычніка 2007 года было пацверджана, што Перон пачне сезон у складзе «блюзменаў» пасля ўражлівага трэніровачнага збору. Адразу ж Давід добра засвоіўся ў камандзе. 3 лістапада 2007 года Перон забіў свой першы гол у НХЛ у гульні супраць «Чыкага Блэкхокс».

Улетку 2010 года ігрок падоўжыў кантракт з клубам яшчэ на 2 гады на суму $ 4,3 млн. Пасля яго сканчэння падпісаў новае, на гэты раз 4-гадовае пагадненне, на суму ў $ 15,25 млн[1]. 10 ліпеня 2013 года быў абмяняны ў «Эдмантан Ойлерз» на Магнуса Пааярві і выбар у другім раўндзе драфту[2].

Зноскі

Спасылкі правіць