Дагістарычная Скандынавія

Дагістарычны перыяд у гісторыі Скандынавіі пачаўся, калі Скандынаўскі паўвостраў, раней цалкам пакрыты тоўстым пластом лёду, стаў вольны ад яго ў канцы апошняга ледніковага перыяду  (руск.), каля 11000 года да нашай эры. У той час людзі, якія былі паляўнічымі і збіральнікамі і адносіліся да арэнсбургскай культуры, жылі і палявалі недалёка ад абзы лёду. Тым не менш толькі каля 7-га тысячагоддзя да нашай эры мезалітычныя паляўнічыя і збіральнікі  (руск.) ў поўнай меры каланізавалі гэтыя землі.

У паўднёвай частцы Скандынавіі развівалася культура Маглемозе  (руск.) (каля 7500 г. да н.э. — 6000 да н.э.). Людзі гэтай культуры жылі ў лясных і водна-балотных умовах, выкарыстоўваючы рыбалоўныя і паляўнічыя інструменты, зробленыя з дрэва, косці і крамянёвых мікралітаў. Характэрнай асаблівасцю культуры з'яўляюцца вострабаковыя мікраліты з крэменю, якія былі выкарыстаныя для наканечнікаў дзід і стрэл. Мікралітавыя знаходкі больш разрэджаныя ад каля 6000 г. да н.э., у перыяд, які называюць пераходным да культуры Канземозе  (руск.), (каля 6000 г. да н.э.-ок 5200 г. да н.э.). Знаходкі з гэтага перыяду характарызуюцца доўгімі асколкамі крэмню, з якіх выраблялі характэрныя рамбічныя наканечнікі стрэл, скрабкі, свёрдзелы, шылы і зубчастыя лёзы.

Культура Эртэбёле  (руск.) (каля 5300 г. да н.э.-3950 да н.э.) гэта назва культуры паляўнічых-збіральнікаў і рыбаловаў, якая вядома ў канцы перыяду мезаліту. Пасля яе вядома культура лейкападобных кубкаў (4000-2700 да н.э.), якая ўзнікла ў паўднёвых частках Еўропы і павольна прасунуліся ўверх да сучаснага лену Упланда ў Швецыі. Плямёны ўздоўж ўзбярэжжа Свеаланда, Гёталанда, Аландскіх астравоў, на паўночным усходзе Даніі і паўднёвай Нарвегіі ўжо ведалі новыя тэхналогіі, якія прыйшлі з культурай ямкавай керамікі  (руск.) (3200 да н.э. — 2300 да н.э.).

Каля 2800 да н.э., разам з культурай баявых сякер  (руск.) у Скандынавіі з'яўляецца метал. У большай частцы Скандынавіі гэта культура прыметная, вядома каля 3000 магільнікаў. Перыяд 2500 да н.э. — 500 г. да н.э. таксама пакінуў шмат бачных астанкаў да нашых часоў, у першую чаргу многія тысячы наскальных малюнкаў (петрагліфаў) у заходняй Швецыі ў Танумсхедэ  (англ.) і ў Нарвегіі ў Альце  (руск.).

Больш прасунутая культура прыйшла са скандынаўскім бронзавым векам  (руск.) (каля 1800 г. да н.э. — 500 да н.э.). За ім рушылі ўслед дарымскі жалезны век  (руск.) (5-е/4-е стагоддзе да н.э. — 1 стагоддзе да н.э.) і рымскі жалезны век  (руск.) (каля 1 — 400 г. н.э.).

Літаратура правіць

  • Клиндт-Йенсен, Оле. Дания до викингов. // Перевод с англ. яз. А. П. Саниной. Научный редактор А. А. Хлевов. — СПб.: Евразия, 2003.
  • Douglas Price, Theron. The Mesolithic of Northern Europe // Annual Reviev of Anthropology. 1991. 20:211-233.
  • Jensen, Jorgen. The Prehistory of Denmark. Routledge, 2003.
  • Midgley, Magdalena S. The Megaliths of Northern Europe. Routledge, 2008.
  • Stenberger, Mårten: Vorgeschichte Schwedens. In: Nordische Vorzeit Bd. 4. Wachholtz, Neumünster 1977, S. 86 ISBN 3-529-01805-8.
  • Weibull, Curt, 1922: Sveriges och Danmarks äldsta historia — en orientering, CWK Gleerups förlag, Lund.
СкандынавіяКальмарская уніяХрысціянства ў СкандынавііВікінгіВялікае перасяленне народаўГерманскі жалезны векРымскі жалезны векДарымскі жалезны векСкандынаўскі бронзавы векСкандынаўскі каменны векНеалітМезалітВерхні палеалітСубатлантычны перыядСуббарэальны перыядАтлантычны перыядГалацэн