Дайніс Крыштапанс

Да́йніс Кры́штапанс (лат.: Dainis Krištopāns; нар. 27 верасня 1990, Лудза, Латвія) — латышскі гандбаліст. Правы паўсярэдні македонскага клуба «Вардар». Чэмпіён Беларусі 2016 і 2017, уладальнік Кубка Беларусі 2016 і 2017[1].

Гандбол
Дайніс Крыштапанс
лат.: Dainis Krištopāns
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 27 верасня 1990(1990-09-27) (34 гады)
Грамадзянства  Латвія
Рост 213 см
Вага 135 кг
Пазіцыя Правы паўсярэдні
Інфармацыя пра клуб
Клуб Паўночная Македонія Вардар
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2015 Татран Прэшаў[d]
2015 Аль-Раян[d]
2015—2017 БГК імя Мяшкова
2017—0000 Вардар Скоп’е[d]
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 ліпеня 2017.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар'ера

правіць

Выступаў за «Латгалс» (Латвія), у 20092015 гадах за «Татран» (Славакія), у 2015 годзе за «Аль Раян» (Катар). З ліпеня 2015 года быў іграком беларускага БГК імя Мяшкова[1].

У кастрычніку 2016 года стала вядома аб тым, што ўлетку 2017 года Дайніс папоўніць склад македонскага «Вардара»[2]. У чэрвені 2017 года пакінуў БГК. Усяго правёў за клуб 96 матчаў у розных турнірах, у якіх забросіў 402 мяча[3].

Зноскі

  1. а б Профіль на сайце БГК імя А. П. Мяшкова Архівавана 22 снежня 2015.
  2. Криштопанс перейдет из БГК в «Вардар» (руск.). by.tribuna.com (15 ліпеня 2017). Праверана 26 кастрычніка 2016.
  3. Атьман, Криштопанс, Бабичев, Остроушко и Джамали покинули БГК имени Мешкова (руск.). by.tribuna.com (5 чэрвеня 2017). Праверана 29 ліпеня 2017.

Спасылкі

правіць