Дакудаўскі сельсавет (Лідскі раён)
Даку́даўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Дакудава 1. Плошча — 113,5 км².
Дакудаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Лідскі раён |
Уключае | 17 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Дакудава 1 |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 18 кастрычніка 2013 |
Насельніцтва (2009) | 640 |
Плошча | 113,5 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лідскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 30 жніўня 1957 года ў склад Траццякоўскага сельсавета перададзены вёскі Боркі і Скаменны Бор[1]. 18 кастрычніка 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Траццякоўскага сельсавета[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 640 чалавек[3], з іх 75,2 % — беларусы, 18,0 % — палякі, 5,2 % — рускія, 0,9 % — украінцы[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 17 вёсак: Анацкі, Біскупцы, Бурносы, Гаўе-Пяскі, Дакудава 1, Дакудава 2, Ельня, Забалотня, Карнілкі, Лучкі, Мікулічы, Місуры, Мялёгава, Пораслі, Пятры, Філонаўцы, Чараўкі.
Крыніцы
правіць- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 жніўня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 259 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.