Дамавік (балет)
«Дамавік» (эст.: Kratt) — эстонскі балет у чатырох дзеях Эдуарда Тубіна. Першы нацыянальны эстонскі балет[1]. Лібрэта напісала Эльфрыдэ Саарык. Балет цалкам створаны на аснове народных мелодый.
Дамавік | |
---|---|
эст.: Kratt | |
| |
Жанр | балет |
Аўтар | лібрэта Эльфрыдэ Саарык |
Кампазітар | Эдуард Тубін |
Дырыжор | Эльфрыдэ Саарык |
Краіна | |
Год | 1943 |
Пастаноўкі | 31 сакавіка 1943 года |
Прэм’ера адбылася 31 сакавіка 1943 года ў тэатры «Ванемуйнэ». Балет атрымаў сумную вядомасць у Эстоніі з-за савецкай «сакавіцкай бамбардзіроўкі» Таліна ў 1944 годзе, калі бамбаванне пачалося падчас паказу балета ў тэатры «Эстонія».
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн — артыкул Эстонія, раздзел «Музыка»