Дамінік Дука
Дамінік Дука (чэшск.: Dominik Duka; 26 красавіка 1943, Градзец-Кралавэ, Пратэктарат Багеміі і Маравіі) — чэшскі кардынал. Біскуп Градзец-Кралавэ з 6 чэрвеня 1998 па 13 лютага 2010. Архібіскуп пражскі з 13 лютага 2010. Кардынал-святар з тытулам царквы Ss. Marcellino e Pietro з 18 лютага 2012.
Дамінік Дука | |||
---|---|---|---|
Dominik Duka | |||
![]() Кардынал-святар з тытулам царквы Ss. Marcellino e Pietro. | |||
![]() | |||
|
|||
з 13 лютага 2010 | |||
Царква | Рымска-каталіцкая царква | ||
Папярэднік | Міласлаў Влк | ||
Месца працы | |||
Нараджэнне |
26 красавіка 1943 (77 гадоў) Градзец-Кралавэ, Пратэктарат Багеміі і Маравіі |
||
Прыняцце свяшчэннага сану | 22 чэрвеня 1970 | ||
Прыняцце манаства | 6 студзеня 1969 | ||
Епіскапская хіратонія | 26 верасня 1998 | ||
Кардынал з | 18 лютага 2012 | ||
Аўтограф |
![]() |
||
Узнагароды | |||
![]() |
БіяграфіяПравіць
Дамінік Дука нарадзіўся 26 красавіка 1943 года ў горадзе Градзец-Кралавэ ва Усходняй Багеміі. 6 студзеня 1969 года ён прынёс першыя зарокі ў ордэне Прапаведнікаў і 22 чэрвеня 1970 года быў пасвечаны ў святары.
На працягу пяці гадоў ён працаваў у розных прыходах пражскай архідыяцэзіі, а 7 студзеня 1972 года прынёс вечныя зарокі ў ордэне Прапаведнікаў. Вучыўся на багаслоўскім факультэце ў Літамержыцах, а ў 1979 годзе абараніў ліцэнцыят па багаслоўю ў Варшаве.
У 1975 годзе дзяржаўныя ўлады забаранілі яму працаваць святаром, і на працягу амаль пятнаццаці гадоў, да 1989 года, Дамінік Дука працаваў чарцёжнікам на заводзе «Шкода». Адначасова з гэтым ён быў падпольным магістрам навіцыяў і выкладчыкам багаслоўя. З 1986 па 1998 гады быў правінцыялам дамініканцаў Багеміі і Маравіі. З 1990 па 1999 год працаваў дацэнтам на багаслоўскім факультэце ў Оламаўцы, выкладаў уводзіны ў Свяшчэннае Пісанне і біблейскую антрапалогію. 6 чэрвеня 1998 года быў прызначаны біскупам у Градзец-Кралавэ і 26 верасня таго ж года прыняў біскупскае пасвячэнне.
13 лютага 2010 года змяніў кардынала Міласлава Влка на пасадзе Архібіскупа пражскага.
КардыналПравіць
6 студзеня 2012 года было абвешчана, што Папа Рымскі Бенедыкт XVI узвядзе Дамініка Дуку ў сан кардынала на кансісторыі 18 лютага 2012 года.[1]
18 лютага 2012 года, у саборы Святога Пятра адбылася кансісторыя, на якой Дамінік Дука быў узведзены ў сан кардынала-святара з тытулам царквы Ss. Marcellino e Pietro. На новага Князя Царквы была ўскладзена кардынальская шапка і ўручаны кардынальскі пярсцёнак.
Зноскі
Папярэднік: кардынал Міласлаў Влк |
Архібіскуп пражскі 13 лютага 2010 — |
Пераемнік: — |