Даніэль Карвахаль

Даніэль Карвахаль (ісп.: Daniel Carvajal; нар. 11 студзеня 1992, Леганес, Іспанія) — іспанскі футбаліст, абаронца мадрыдскага «Рэала» і нацыянальнай зборнай Іспаніі.

Футбол
Даніэль Карвахаль
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Даніэль Карвахаль Рамас
Нарадзіўся 11 студзеня 1992(1992-01-11)[1][2][…] (32 гады)
Грамадзянства Сцяг Іспаніі Іспанія
Рост 173 см
Вага 70 кг
Пазіцыя правы абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд
Нумар 2
Маладзёжныя клубы
1999—2002 Сцяг Іспаніі Леман
2002—2010 Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2012 Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд Кастылья 68 (3)
2012—2013 Сцяг Германіі Баер 04 32 (1)
2013— Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд 106 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 18) 1 (0)
2010—2011 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 19) 12 (0)
2012—2014 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 21) 10 (1)
2014— Сцяг Іспаніі Іспанія 12 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 жніўня 2017.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 жніўня 2017
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

Даніэль з’яўляецца выхаванцам юнацкіх каманд футбольных клубаў «Леман» і мадрыдскага «Рэала».

У дарослым футболе дэбютаваў 2009 года выступамі за каманду клуба «Рэал Мадрыд Кастылья», у якой правёў тры сезоны, прыняўшы ўдзел у 67 матчах чэмпіянату. Большасць часу, праведзенага ў складзе фарм-клуба мадрыдскага «Рэала», быў асноўным іграком абароны каманды.

11 ліпеня 2012 года пасля няўдалай спробы зачапіцца за месца асноўнага іграка «Рэала», Карвахаль падпісаў кантракт на пяць гадоў з нямецкім клубам «Баер». Сума трансферу склала 5 млн еўра. У новым клубе адразу стаў асноўным іграком на правым флангу абароны нямецкай каманды. На працягу сезону адыграў за каманду з Леверкузена 32 матчы ў нацыянальным чэмпіянаце.

3 чэрвеня 2013 года стаў першым набыццём мадрыдскага «Рэала» ў летнім міжсезонні. Каралеўскі клуб выкупіў правы на свайго выхаванца, скарыстаўшыся опцыяй вярнуць іграка за фіксаваную плату, прапісанай у дамове, паводле якой Даніэль годам раней перайшоў у «Баер». Дэбютаваў у складзе мадрыдскага клуба 18 жніўня 2013 года ў пераможным матчы супраць «Рэал Бетыса» (2:1)[3].

Дасягненні правіць

«Рэал»:

Іспанія:

Заўвагі правіць

  1. Daniel Carvajal // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Daniel Carvajal Ramos // AsMadrid: Grupo Prisa, 1967.
  3. Isco an instant hero. ESPN FC

Спасылкі правіць