Дараванне (аповесць)

аповесць

«Дарава́нне» — аповесць беларускай пісьменніцы Алены Брава, выдадзеная ў 2013 годзе ў мінскім выдавецкім доме «Звязда» тыражом 1 418 экзэмпляраў ― менавіта столькі дзён доўжылася Вялікая Айчынная вайна[1]. Асобнае выданне з апавяданнем завяршае інтэрв’ю-пасляслоўе з аўтарам, якое ўзяў літаратуразнаўца Алесь Карлюкевіч.

Дараванне=Прощение=Vergebung
Дарава́нне=Проще́ние=Vergе́bung
Выданне
Вокладка асобнага выдання аповесці.
Жанр аповесць
Аўтар Алена Брава
Мова арыгінала беларуская
Дата напісання 2011
Дата першай публікацыі 2013
Асобнае выданне 2013
Выдавецтва Выдавецкі дом «Звязда»
Колькасць старонак 208
Ілюстратар Р. М. Найдзен
Афармленне А. Г. Шклярэўская
Пераклад на беларускую 2013
Перакладчык Андрэ Бём
Носьбіт кніга
ISBN 978-985-7059-28-7

Сюжэт правіць

Старажытнагрэчаскае слова «алетэйя» («ісціна») літаральна азначае «адсутнасць забыцця». Страціўшы памяць, непазбежна губляеш ісціну, — да такой высновы прыходзіць гераіня аповесці Алены Брава «Дараванне» беларуска Ларыса Вашкевіч, вымушаная даглядаць у Германіі Ганса Краўза — цяжкахворага бацьку свайго мужа. Аднойчы Ларыса, чыя сям’я пацярпела ад фашызму ў гады акупацыі Беларусі, даведваецца пра тое, што Ганс у гэты час служыў у вермахце, і не дзе-небудзь, а ў яе родных мясцінах. Рашэнне жанчыны адназначнае: пакінуць дом былога акупанта. Аднак ні муж, ні суайчынніца-эмігрантка, ні нават дарослая дачка не разумеюць яе.

Дык што прымушае Ларысу Вашкевіч не спаць уночы: выхадкі былога нямецкага салдата, які пакутуе на хваробу Альцгеймера і таму лічыць, што вайна яшчэ працягваецца? Гульня каляровых шкельцаў у калейдаскопе Мнемазіны? Ці «замацаванне афекту» гістарычнай памяці?

Выданні і ўзнагароды правіць

Упершыню надрукавана ў часопісе «Маладосць» у 2011 годзе. У перакладзе аўтара на рускую мову надрукавана ў расійскім літаратурна-мастацкім часопісе «Сибирские огни». Пераклад на нямецкую мову для асобнага выдання аповесці зрабіў Андрэ Бём.

Міжнародная асацыяцыя пісьменнікаў-баталістаў і марыністаў (Масква) у 2011 годзе адзначыла аповесць літаратурнай прэміяй імя Канстанціна Сіманава.

Зноскі

  1. Брава Алена. Дараванне. knihi.by. Праверана 13 кастрычніка 2021.

Спасылкі правіць