Дар’я Валер’еўна Магаляс

Дар’я Валер’еўна Магаляс, па нараджэнні Ліпінская (нар. 18 лютага 1993, Бяроза, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Атакуючы абаронца / лёгкі форвард. Выступала за зборную Беларусі.

Баскетбол
Дар’я Валер’еўна Магаляс
Нарадзілася 18 лютага 1993(1993-02-18) (31 год)
Грамадзянства
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2010 РДВАР
2010—2016 Гарызонт
2016—2017 FCR Media/Rapla[d]
2017—2019 Алімпія Гродна
2019—2020 Ніка Сыктыўкар[d]
2020—2021 БДУ-Цмокі[d]
2021—2022 Цмокі-Мінск
2023—0000 Дынама Масква[d]
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Біяграфія

правіць

Пачынала займацца баскетболам у Бярозе. Першы трэнер — Валерый Віктаравіч Трухан. З 2006 года навучалася ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Віктара Іванавіча Бялевіча і Алены Баляславаўны Іваноўскай.

Выступала за «Гарызонт» (2010—2016). Сезон 2016/17 правяла ў эстонскай дружыне «FCR Media Rapla». У 2018 годзе падпісала кантракт з гродзенскай «Алімпіяй»[1]. У 2021 годзе падпісала кантракт з мінскімі «Цмокамі»[2].

Выступала ў зборных U-16 (2009), U-18 (2010—2011) і U-20 (2012—2013)[3]. У складзе жаночай зборнай Беларусі 3х3 стала бронзавай прызёркай Еўрапейскіх гульняў-2019 у Мінску[4]. У лістападзе 2021 года дэбютавала ў нацыянальнай зборнай Беларусі.

Кар’ера

правіць

Дасягненні

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць