Дар’я Трайдэн
Дар’я Міхайлаўна Трайдэн (нар. 4 сакавіка 1995, Гродна) — беларуская пісьменніца.
Дар'я Трайдэн | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 4 сакавіка 1995 (29 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, журналістка |
Прэміі |
Дэбют (2019) |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 4 сакавіка 1995 года ў Гродне. Жыве ў Мінску.
У 2017 годзе скончыла факультэт журналістыкі БДУ па спецыяльнасці «Журналістыка (міжнародная)», у 2018 годзе — другі курс «Школы маладога пісьменніка» ад Саюза беларускіх пісьменнікаў[1].
Феміністка і ЛГБТ-актывістка, у 2016 годзе была піяршчыцай і адной з арганізатарак квір-фестывалю DOTYK, пазней — каардынатаркай інфармацыйнага і культурнага кірункаў ініцыятыўнай групы «Ідэнтычнасць і права»[2].
Літаратурная дзейнасць
правіцьПіша вершы і прозу на рускай і беларускай мовах.
Друкавалася ў літаратурных часопісах «Маладосць», «Новый мир», «ПрайдзіСвет», альманахах «Паміж» і «Першацвет», часопісе PARTisan[3].
У 2018 годзе выпусціла зборнік апавяданняў на беларускай мове «Крыштальная ноч»[4][5].
Узнагароды
правіцьУ 2018 годзе стала лаўрэаткай Міжнароднага конкурсу «Першацвет» у намінацыі «проза»[6].
У 2019 годзе атрымала за кнігу «Крыштальная ноч» прэмію «Дэбют» Беларускага ПЭН-цэнтра[7].
Зноскі
- ↑ http://prajdzisvet.org/persons/t/darja-trajden.html . Праверана 3 студзеня 2024.
- ↑ Дар’я Трайдэн . 34mag.net. Праверана 3 студзеня 2024.
- ↑ 2015: ЯК РОБЯЦЦА БАЧНЫМІ (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2024. Праверана 3 студзеня 2024.
- ↑ Трайдэн Дарʼя. Крыштальная ноч: KNIHI.BY. Беларускія кнігі (англ.). knihi.by. Праверана 3 студзеня 2024.
- ↑ HL. Гродзенскія сандалі, віно на разліў і лета ў вёсцы: шукаем аскепкі крышталю ў кнізе Дар’і Трайдэн “Крыштальная ноч” . Hrodna.life (25 снежня 2023). Праверана 3 студзеня 2024.
- ↑ Названы победители конкурса молодых литераторов "Першацвет" . БЕЛТА (1 сакавіка 2018).
- ↑ К, А.. Гродзенка атрымала літаратурную прэмію "Дэбют" за лепшую кнігу прозы . Hrodna.life (27 сакавіка 2019). Праверана 3 студзеня 2024.