Даты́на[1] — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Свіна.

Датына
Морфаметрыя
Даўжыня 1,02 км
Шырыня 0,2 км
Плошча 0,14 км²
Даўжыня берагавой лініі 2,22 км
Басейн
Плошча вадазбору 1,25 км²
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Датына (Беларусь)
Датына
Датына
Датына (Віцебская вобласць)
Датына
Датына
Map

Знаходзіцца за 38 км у напрамку на паўночны захад ад горада Гарадок, за 3,3 км на захад ад вёскі Маісеева[2]. Плошча паверхні 0,14 км². Даўжыня 1,02 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 2,22 км. Плошча вадазбору 1,25 км². Катлавіна Датына лагчыннага тыпу, значна выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 5—7 метраў. Берагавая лінія слабазвілістая. З возера выцякае ручай у возера Малое Свіно.

Заўвагі правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць