Свіно (возера, Гарадоцкі раён)
Свіно́ — возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свіна́ (прыток Обалі) на мяжы з Полацкім раёнам.
Свіно́ | |
---|---|
![]() Пратока паміж азёрамі Свіно | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 145,4 м |
Даўжыня | 4,1[1], 2,9[2] км |
Шырыня | 1,5[1], 0,9[2] км |
Плошча | 3,44[1]+1,06[2] км² |
Даўжыня берагавой лініі | 13,4[1], 7,3[2] км |
Найбольшая глыбіня | 9,8[1], 6,7[2] м |
Сярэдняя глыбіня | 5,4[1] м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,1[1] ‰ |
Празрыстасць | 3,5[1] м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 180[1], 12,9[2] км² |
Упадаюць | рака Чарнец, ручаі |
Выцякаюць | рака Асмоціца |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
|
|
|
|
|
|
![]() |
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і складаецца з двух плёсаў, злучаных пратокай (паўднёва-заходні плёс — Вялікае Свіно, паўночна-ўсходні — Малое Свіно). Схілы катлавіны спадзістыя, берагі нізкія. Плошча вадазбору 180 км².
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Паласа прыбярэжнай расліннасці шырынёй да 220 м. У возера ўпадаюць ручаі і рака Чарнец, выцякае рака Асмоціца, злучаючая Вялікае Свіно з возерам Вялікая Восмата.
Возера даследавана лабараторыяй возеразнаўства БДУ ў 1977 годзе.
Вялікае Свіно Правіць
Паўднёва-заходні плёс возера носіць назву Вялікае Свіно́. Плошча люстра 3,44 км², даўжыня 4,1 км, найбольшая шырыня 1,5 км. Найбольшая глыбіня 9,8 м. Даўжыня берагавой лініі 13,4 км.
Малое Свіно Правіць
Малое Свіно́ з’яўляецца паўночна-заходнім плёсам возера, злучаным з Вялікім Свіно невялікай пратокай (на некаторых картах у гэтым месцы пазначаны брод).
Плошча люстра складае 1,06 км², даўжыня 2,9 км, шырыня 0,9 км. Найбольшая глыбіня 6,7 м. Даўжыня берагавой лініі 6,7 км.
Упадаюць ручаі з возера Даты́на[3] і з возера Макеенскае[4].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з Вялікае Свіно
- ↑ а б в г д е Малае Свіно
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ Ліст карты N-35-12. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)
Літаратура Правіць
- Калечыц В. А. Свіно. // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т.2 / Рэд. кал.: П. У. Броўка і інш. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ, 1979. — Т. 2. — С. 591, 592. — 752 с. — 15 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 369. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 13, 22. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Витебская область: Общегеографический атлас / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 9, 18. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8. (руск.)