Даўгінаўскі бой

Баявая аперацыя беларускіх партызан

Даўгінаўскі бой — бой паміж партызанскай брыгадай «Жалязняк» і нямецка-фашысцкімі акупантамі ў гарадскім пасёлку Даўгінава Крывіцкага раёна 26 сакавіка 1943 года.

Даўгінаўскі бой
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
physical
'
'
Дата 26 сакавіка 1943
Месца гарадскі пасёлак Даўгінава
Вынік перамога партызан
Праціўнікі
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Партызанская брыгада «Жалязняк» Трэці рэйх Нямецкія акупацыйныя войскі і іх саюзнікаў

Перадумовы

правіць

Добра ўмацаваны нямецкі гарнізон у Даўгінаве (каля 300 чалавек) быў адным з апорных пунктаў, якія прыкрывалі падыход да чыгункі МаладзечнаПолацк, базай для правядзення карных аперацый, захавання і перапрацоўкі сельгаспрадукцыі. Пасля правядзення Бягомльскай аперацыі і разгрому партызанамі Докшыцкага гарнізона знаходзіўся ў павышанай баявой гатоўнасці.

Камандаванне партызанскай брыгады «Жалязняк» прыняло рашэнне нанесці ўдар не ўначы, калі гітлераўцы былі асабліва пільнымі, а за некалькі гадзін да наступлення цемры. Для прыкрыцця на небяспечныя напрамкі былі высунуты засадныя групы. У 18 гадзін пры падтрымцы батарэі 45-мм гармат 3 атрады з паўночнага захаду, паўночнага ўсходу і поўдня атакавалі Даўгінава, уварваліся ў цэнтр і пачалі знішчаць склады і прадпрыемствы. 27 сакавіка 1943 года да 7 гадзін усе атрады і засадныя групы вярнуліся амаль без страт на зборны пункт. Актыўнымі баявымі дзеяннямі партызанскіх брыгад «Жалязняк», «Народныя мсціўцы » імя В. Т. Варанянскага, імя Кутузава гарнізон у Даўгінаве быў паралізаваны да вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Чырвонай Арміяй.

Літаратура

правіць
  • У. С. Пасэ. Даўгінаўскі бой // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 189-190. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.