Шыркаўскі сельсавет (Пастаўскі раён)
Шы́ркаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Шыркі.
Шыркаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Пастаўскі раён |
Уключае | 28 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Шыркі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 10 кастрычніка 2013 |
Насельніцтва (2009) | 744 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Загацкі сельсавет у складзе Пастаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Загачча. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 3 жніўня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пастаўскага сельсавета[1]. 27 красавіка 1957 года ў склад Камайскага сельсавета перададзены вёскі Гуменнікі і Краскі[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 8 снежня 1966 года адміністрацыйны цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дварчаны, сельсавет перайменаваны ў Дварчанскі сельсавет[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Дварчанскага сельсавета 65 населеных пунктаў[4]. 17 мая 1985 года ў склад Камайскага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў (Аляхнішкі, Барадзіно, Вараноўшчына, Васточная, Дашкі, Дварчаны, Драбышы, Загачча, Мацуты, Падлявонавічы, Рубеж, Рудзі і Шкіралі), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Шыркі, сельсавет перайменаваны ў Шыркаўскі[5]. 10 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Камайскага (16 вёсак: Бацвінавічы, Вярэнькі, Ідаліна, Койры, Падаляны, Параскі, Пятроўшчына, Скураты, Труханкі, Фалевічы, Шабаны, Шусціцкія, Юшкаўшчына, Якавічы, Ясева, Яськавічы) і Юнькаўскага (12 вёсак: Аўласы, Дзеравянкі, Доўжа, Споры Вялікія, Кашыцы, Ліпнікі, Макараўцы, Рамелькі, Салаўі, Сіманькі, Шыркі, Яцавічы) сельсаветаў[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 744 чалавекі[7], з іх 89,5 % — беларусы, 6,9 % — рускія, 2,0 % — палякі[8].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 28 населеных пунктаў.
Крыніцы
правіць- ↑ Постановление Президиума Верховного Совета БССР от 3 августа 1954 г. О внесении изменения и дополнений в указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. «Об объединении сельских советов Молодечненской области» // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 57. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 мая 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 17 (1823).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 11 мая 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.