Судкоўскі сельсавет
Судко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Судкова.
Судкоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Хойніцкі раён |
Уключае | 13 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Судкова |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 1 652 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 2346 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Дварышчанскі сельсавет у складзе Хойніцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Дворышча. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Руднаўскага сельсавета. З 26 ліпеня 1930 года ў складзе Хойніцкага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Навасёлкаўскага сельсавета[1]. 30 чэрвеня 1966 года ў склад сельсавета з Барысаўшчынскага сельсавета перададзена вёска Храпкаў[2]. 28 лістапада 1991 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Тульгавіцкага сельсавета. 1 снежня 2009 года ў склад сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Загалле, Загальская Слабада, Казялужжа, Клівы, Небытаў, Паташня) скасаванага Казялужскага сельсавета, а таксама вёскі Будаўнік і Езапоў, якія знаходзіліся ў раённым падпарадкаванні, вёска Храпкаў перададзена ў склад Барысаўшчынскага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Судкова, сельсавет перайменаваны ў Судкоўскі[3]. 21 верасня 2010 года скасавана вёска Слабада[4], 25 чэрвеня 2013 года — вёскі Людзвін і Руднае[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 1464 чалавекі[6], з іх 88,2 % — беларусы, 7,2 % — рускія, 2,7 % — украінцы, 1,1 % — малдаване[7]; паводле перапісу 2019 года (13 населеных пунктаў) — 1652 чалавекі[8].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 290 Об изменении административно-территориального устройства Хойникского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.
- ↑ Решение Хойникского районного Совета депутатов от 21.09.2010 г. № 25 Об упразднении сельских населенных пунктов Хойникского района Архівавана 21 красавіка 2021.
- ↑ Решение Хойникского районного Совета депутатов от 25 июня 2013 г. № 134 Об упразднении сельских населенных пунктов Хойникского района
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.