Руднае (Хойніцкі раён)

былая вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Ру́днае[1] (трансліт.: Rudnaje, руск.: Рудное) — былая вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Судкоўскага сельсавета.

Вёска
Руднае
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1590 год
Насельніцтва
0 чалавек
СААТА
3254816056
Руднае на карце Беларусі ±
Руднае (Хойніцкі раён) (Беларусь)
Руднае (Хойніцкі раён)
Руднае (Хойніцкі раён) (Гомельская вобласць)
Руднае (Хойніцкі раён)

Гісторыя

правіць

Карона Каралеўства Польскага

правіць
 
Герб «Бонча» роду Харлінскіх.

Упершыню вёска згаданая ў судовым акце ад 6 красавіка 1590 года. Гэта пратэст пана кіеўскага падкаморага Шчаснага Харлінскага на адрас князя Аляксандра Вішнявецкага, старосты чаркаскага, які наслаў быў некалькі соцень падданых сваіх брагінскіх на чале з ураднікам Кірыянам Вайніловічам на вёскі Руднае, Храпкаў, Навасёлкі, Багушы, да ключа Астраглядавіцкага прыналежныя, а яны людзей збілі і скалечылі, каморы і іншыя будынкі пашкодзілі, начынне рознае, худобу з быдлам пазабіралі і да ключа Брагінскага адвялі[2]. Ад таго часу і да парэформеннага перыяду ўжо ў Расійскай імперыі Навасёлкі належалі тым уладальнікам, што і Хойнікі з Астраглядамі, г. зн. пасля Харлінскіх, — Абрамовічу, Бжазоўскім, Шуйскім і Прозарам[3].

У 1637 годзе М. Абрамовіч за плату ў 12 000 злотых перадаў фальварак і сяло Руднае ды сёлы Дворышча і Навасёлкі на тры гады ў карыстанне зямяніну Стэфану Воўку[4].

У тарыфе падымнага падатку Кіеўскага ваяводства 1734 года сказана, што вёска Руднае (Rudno) у складзе Хойніцкай воласці належала князю Ігнацыю Шуйскаму, харунжычу берасцейскаму[5]. У 1754 годзе з 13 двароў (×6 — прыкладна 78 жыхароў) вёскі Навасёлкі Хойніцкага маёнтка «do grodu» (Оўруцкага замка) выплачвалася 2 злотых і паўгроша, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павета і ваяводства) 8 злотых і 2 грошы[6].

Расійская імперыя

правіць

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Руднае — у межах Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 года ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года Мінскай губерні Расійскай імперыі[7]. У крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 года, вёска Руднае згаданая сярод уладанняў пана Людвіка[A] Прозара, якія былі перайшлі «в казну», але потым «по высочайшему повелению» вернутыя пані Луізе (з князёў Шуйскіх) Прозаравай, спадчыннай іх уладальніцы[8]. Тады тут налічвалася 25 двароў з 85 душамі мужчынскага і 101 душой жаночага полу сялян[9].

Інвентар Юзафаўскага (Езапоўскага) маёнтка 1844 года засведчыў прыналежнасць Руднага з 35 сем’ямі ў складзе аднайменнага фальварка пану Юзафу, сыну Караля, Прозару[10]. «Список населённых мест Минской губернии на 1857 год» паказвае, што 247 жыхароў Руднага абодвух полаў з’яўляліся прыхаджанамі Свята-Міхайлаўскай царквы ў сяле Стралічаў, 3 мужчыны і 4 жанчыны належалі да парафіі Астраглядаўскага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі[11].

У парэформенны перыяд Руднае адміністрацыйна належала да Хойніцкай воласці. На пачатак 1870 года ў вёсцы налічвалася 120 гаспадароў з сялян-уласнікаў, прыпісаных да Руднаўскага сельскага таварыства, 1 аднадворац, прыпісаны да воласці[12].

Паводле перапісу 1897 года, у Рудным — 82 двары, 525 жыхароў, капліца, хлебазапасны магазін. На 1909 год у вёсцы было 96 двароў, 592 жыхары, побач — аднадворны хутар з 26 жыхарамі[13].

Найноўшы час

правіць

9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага міру з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Руднае, аднак, у складзе Хойніцкай воласці апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападскага[14].

1 студзеня 1919 года, згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР. Паводле запіскі «Сведения о количестве учащихся школ Хойникской волости Речицкого уезда», на 8 снежня 1920 года і на 15 красавіка 1921 года ў Руднаўскай школе першай ступені (г. зн. пачатковай) было адпаведна 35 і 49 вучняў[15].

У 1926—1927 гадах цэнтр Руднаўскага сельсавета. Ліквідавана ў 2013 годзе[16].

Заўвагі

правіць
  1. Так, бывала, скарыстоўваючы імя жонкі Людвікі, падпісваўся абозны Караль, каб браць удзел у справах павета альбо вырашаць маёнтковыя праблемы. Гэта былі яе добры, на яго тады яшчэ не запісаныя.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Archiwum Główny Akt Dawnych. Archiwum Prozorów i Jelskich (далей: AGAD. APiJ). Sygn. 1. S. 7
  3. Бельскі С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI—XVIII стст. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 12—18
  4. Sumariusz Metryki Koronnej. Księga wpisów MK184 z Archiwum Głównego Akt Dawnych [Electronic resource] / Oprac. Janusz Dąbrowski. № 62 – Mode of access: [1]
  5. Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 286
  6. Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. / Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 192
  7. Насевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
  8. Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск, 2018. С. 70 — 71
  9. НГАБ у Мінску. Ф. 333. Воп.9. Спр. 59. А. 149—153
  10. НГАБ. Ф. 142. Воп. 1. Спр. 1481. А. 14 і наст.
  11. Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 381, 696
  12. Список волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. — Минск, 1870. Л. 69
  13. Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 173
  14. Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья. С. 85
  15. Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці. Ф. 68. Воп. 1. Спр. 16. А. 19
  16. Решение Хойникского районного Совета депутатов от 25 июня 2013 г. № 134 Об упразднении сельских населенных пунктов Хойникского района Архівавана 4 лістапада 2021.

Спасылкі

правіць