Віктар Сяргеевіч Жаўняк
Віктар Сяргеевіч Жаўняк (3 жніўня 1938, в. Руднае, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі архітэктар.
Віктар Сяргеевіч Жаўняк | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 жніўня 1938 (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1963 годзе. Працаваў у Белдзяржпраекце, з 1973 года — галоўны архітэктар праектаў у БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1968 г. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): генпланы Бабруйска (1964), Смалявічаў (1965), Быхава (1967), Жодзіна, Смаргоні (1968), Браслава (1972), Віцебска (1973), Стоўбцаў (1978), Оршы (1979), Салігорска (1988), ПДП жылых раёнаў у Бабруйску (1964), Жодзіне (1965), Мазыры (1968), Гомелі (1969), Мінску (1970), Магілёве (1971), Браславе (1974), Барысаве (1975), Віцебску (1980), Оршы (1982), ПРП Віцебскага раёна (1985).
Зноскі
Літаратура
правіць- Жевняк Виктор Сергеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)